21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб здаць TOEFL, GRE і SAT, трэба ехаць у суседнія краіны

26.08.2009 12:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб здаць іспыты па англійскай мове па сістэме TOEFL, GRE і SAT, трэба ехаць у Польшчу, Расію ці Украіну. Вышэйзгаданыя тэсты праводзіла ў Беларусі адзіная ўпаўнаважаная на гэта арганізацыя - Амерыканскі адукацыйна-даследчы цэнтр (American Center for Education and Research). І вось цэнтр паінфармаваў пра сваё закрыццё ад 28 траўня на сваім сайце http://www.amcenter.by.

У размове “Еўрарадыё” прадстаўніца Цэнтру сказала:

Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца”.

"Еўрарадыё": “Ці праўда, што вы адзіныя ў Беларусі мелі права прымаць гэтыя тры тэсты - TOEFL, GRE і SAT?”

Прадстаўніца ACER: “Так, была такая сітуацыя, так”.

"Еўрарадыё": “І цяпер, каб здаць тэсты, трэба выехаць у суседнія краіны?”

Прадстаўніца ACER: “У бліжэйшы час так, але ACER будзе спрабаваць вырашыць гэтую сітуацыю ў Беларусі”.

Вывучыць англійскую мову ў яе брытанскім і амерыканскім варыянце ў Беларусі можна на любых прыстойных моўных курсах, падрыхтавацца да тэсту таксама. А вось потым трэба пакаваць валізкі, сядаць у цягнік, аўтобус ці самалёт і ехаць здаваць тэст хоць бы ў правінцыю суседніх краінаў - у Смаленскі гуманітарны ўніверсітэт, напрыклад. У Расію ці ва Украіну візы не патрабуецца. Але за тэст заплаціць мусіш. Калі ж тэст ня здаў, трэба спрабаваць яшчэ і яшчэ - а гэта значыць, што паездкі па сэртыфікат ведаў абыдуцца беларусу ў немалую суму.

Даведка “Еўрарадыё” 

TOEFL (Test of English as a Foreign Language) - гэта стандартызаваны іспыт па англійскай мове, распрацаваны дзеля таго, каб выявіць узровень валодання англійскай і прадставіць яго ў пунктах. Мае засведчыць, што вы ня толькі разумееце, што вам гавораць, але і паспяхова пішаце, не парушаючы асноўныя граматычныя правілы, а таксама разважаеце па - англійску. Тэст каштуе 100 долараў ЗША, а ягоныя вынікі сапраўдныя на двухгадовы тэрмін. Праз два гады тэсты трэба здаваць ізноў. Вынікі тэсту абавязковыя, калі вы захочаце навучацца па-англійску або працаваць на добрай працы на Захадзе (ліцэнзіі выдаюцца толькі ў адпаведнасьці з вынікамі тэсту).

Цяпер тэст праводзіцца больш чым у 300 цэнтрах па ўсім свеце.

Святлана Адзінец





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб здаць іспыты па англійскай мове па сістэме TOEFL, GRE і SAT, трэба ехаць у Польшчу, Расію ці Украіну.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика