Даходная частка бюджэту Беларусі на 2009 год у параўнаннi з 2008 годам павялiчыцца на 20 працэнтаў
Даходная частка бюджэту Беларусі на 2009 год у параўнаннi з 2008 годам павялiчыцца на 20 працэнтаў
Пытаннi фармiравання праекта бюджэту Беларусi на 2009 год абмеркаваны 3 чэрвеня ў час сустрэчы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi i прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага. Параметры бюджэту Беларусi на 2009 год закладваюцца зыходзячы з плануемага тэмпу росту ВУП на ўзроўнi не нiжэй як 110—112 працэнтаў, а таксама iнфляцыi ў межах 9—11 працэнтаў. Прадугледжваецца, што даходная частка бюджэту будучага года ў параўнаннi з 2008 годам павялiчыцца на 20 працэнтаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду аптымiзаваць расходы бюджэту 2009 года: у параўнаннi з 2008-м яны павiнны павялiчыцца не больш як на 10 працэнтаў. Для далейшага развiцця рэальнага сектара эканомiкi краiны ўрад прапануе знiзiць у 2009 годзе падатковую нагрузку на эканомiку на 1,2 працэнтнага пункта да ВУП. У вынiку гэтага ў распараджэннi прадпрыемстваў дадаткова застанецца Br1,4 трлн. Прэзiдэнт Беларусi, звяртаючыся ў красавiку з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу, паставiў задачу ўраду забяспечыць у 2010 годзе ў краiне сярэднюю заработную плату ў бюджэтнай сферы на ўзроўнi $700 у эквiваленце. Зыходзячы з гэтых крытэрыяў да канца 2008 года заработная плата ў бюджэтнай сферы будзе складаць амаль $430, да канца 2009 года — $550. Пры гэтым сярэдняя заработная плата ў цэлым па рэальным сектары эканомiкi да канца 2009 года дасягне $600—630 у эквiваленце. Аляксандр Лукашэнка даручыў у 2009 годзе забяспечыць таксама фiнансаванне ў поўным аб’ёме ўсiх сацыяльных праграм, асаблiвую ўвагу ўдзяляючы павышэнню пенсiй. Яны павiнны расцi такiмi ж тэмпамi, як i заработная плата. Прэзiдэнт запатрабаваў выконваць гэта няўхiльна. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што да канца гэтага года адбудзецца яшчэ адно павышэнне пенсiй у краiне. Што датычыцца пытанняў росту цэнаў на iмпартуемыя энерганосьбiты, то пры фармiраваннi бюджэту на 2009 год урад Беларусi зыходзiць з таго, што кошт расiйскага газу для Беларусi будзе знаходзiцца ў межах $140 за 1 тыс. куб.м. Сяргей Сiдорскi нагадаў, што Расiя перанесла пераход на роўнадаходныя з экспартнымi цэны на газ унутры краiны на больш познi тэрмiн. Прэм’ер-мiнiстр праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб тым, што гэтыя пытаннi будуць абмяркоўвацца 27 чэрвеня на чарговым пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi фармiравання праекта бюджэту Беларусi на 2009 год абмеркаваны 3 чэрвеня ў час сустрэчы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi i п |
|