21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяпло гарантавана

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпло гарантавана

Ва Ўрадзе

 

Учора пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi былi разгледжаны пытаннi падрыхтоўкi народнай гаспадаркi да працы ў асенне-зiмовы перыяд 2008/2009 года. 

Праект адпаведнай пастановы Ўрада прадстаўляў намеснiк мiнiстра эканомiкi Анатоль Фiлонаў, якi праiнфармаваў прысутных аб тых арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемствах, якiя неабходна правесцi ў рэспублiцы для забеспячэння ўстойлiвага i надзейнага палiва- i энергазабеспячэння. У прыватнасцi, паводле яго слоў, ужо вызначаны аб’ёмы выканання да пачатку ацяпляльнага сезона работ па замене i будаўнiцтве цеплавых сетак. Рэспублiканскiмi i ўнiтарнымi прадпрыемствамi, якiя ўваходзяць у склад аб’яднання "Белэнерга", плануецца правесцi замену i будаўнiцтва 186 кiламетраў цепласетак. Арганiзацыям жыллёва-камунальнай гаспадаркi даводзiцца заданне па замене 729 кiламетраў сетак, што, дарэчы, на 15,5 працэнта больш, чым летась. Найбольшы ж аб’ём работ плануецца выканаць па Мiнскай вобласцi з ростам на 28 працэнтаў.

Як паведамiў Анатоль Фiлонаў, запасы палiўнага мазуту на 1 кастрычнiка, як мяркуецца, будуць складаць 501,5 тысячы тон. Змяншэнне ж аб’ёмаў запасу мазуту ён патлумачыў той працай, што праводзiцца ў краiне па пераводзе кацельных на мясцовыя вiды палiва i газ. Эканомiць дарагi мазут, трэба меркаваць, дазволяць i вынiкi тых перамоў, якiя вядуць "Белтрансгаз" i "Газпрам". У прыватнасцi, як адзначыў мiнiстр энергетыкi Аляксандр Азярэц, гаворка iдзе аб пераразмеркаваннi лiмiту газу ў снежнi гэтага i студзенi наступнага года. Як мяркуецца, у гэтыя месяцы, калi зiма будзе халоднай, пастаўкi газу павялiчацца адпаведна на 120 i 200 мiльёнаў кубаметраў. "Гэта дазволiць пры больш нiзкiх тэмпературах не ўводзiць абмежаваннi для спажыўцоў рэспублiкi", — падкрэслiў мiнiстр. Што датычыцца запасаў прыроднага газу, то сёлета да 20 лiстапада прадугледжваецца стварыць iх у максiмальна магчымых аб’ёмах. Так, у падземныя газавыя сховiшчы павiнна быць запампавана не менш за 760 мiльёнаў кубаметраў прыроднага газу: у Асiповiцкае — 360 млн кубаметраў, у Прыбугскае — 400 (летась запасы ў падземных сховiшчах складалi 660 млн кубаметраў). Затраты на гэтыя мэты ацэньваюцца ў 209 мiльярдаў рублёў.

Паводле iнфармацыi мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiра Белахвостава, сёлета ў краiне павялiчаны аб’ём капiтальнага рамонту жылля, якi ўпершыню перавысiў 1 мiльён квадратных метраў. У ходзе замены цепласетак не было зафiксавана нiводнага факта звышнарматыўнага — больш за 2 тыднi — тэрмiну адключэння гарачай вады ў жылым сектары.

У сваю чаргу прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi жорстка адрэагаваў на iнфармацыю дырэктара дэпар- тамента па энергаэфектыўнасцi Леанiда Шэнца пра тое, што да 20 працэнтаў труб, якiя замяняюць у цепласетках, не з’яўляюцца папярэдне iзаляванымi, назваўшы падобнае — "надзвычайным здарэннем". Акрамя таго, ён запатрабаваў ад кiраўнiкоў дзяржорганаў прытрымлiвацца патрабаванняў Дырэктывы Прэзiдэнта № 3, накiраванай на эканомiю энергарэсурсаў. I падкрэслiў у гэтай сувязi, што ўрадам падрыхтаваны канкрэтны план дзеянняў па мадэрнiзацыi i рэканструкцыi ўсiх складнiкоў айчыннай энергасiстэмы аж да канкрэтных кацельных на кожным канкрэтным аб’екце.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi былi разгледжаны пытаннi падрыхтоўкi наро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика