"Левыя" камп’ютары
"Левыя" камп’ютары
КДБ Беларусі спынiў дзейнасць камерцыйных фiрмаў, якiя незаконна гандлявалi камп’ютарамi. Як паведамiў кiраўнiк прэс-групы ўпраўлення ваеннай контрразведкi (УВКР) КДБ Беларусi Павел Траулька, супрацоўнiкi УВКР затрымалi кiраўнiкоў i заснавальнiкаў камерцыйных фiрмаў, якiя займалiся пастаўкамi ў Беларусь камп’ютарнай тэхнiкi i хавалi гэта ад мытнага афармлення. У прыватнасцi, ваенныя контрразведчыкi ўстанавiлi, што з 2002 года некалькi беларускiх грамадзян заснавалi шэраг фiктыўных фiрмаў на тэрыторыi Кiтая, Ганконга, Лiтвы, Латвii i Эстонii i арганiзавалi ўстойлiвы канал кантрабанднага паступлення ў Беларусь камплектуючых да аргтэхнiкi. Следства мае звесткi аб больш чым 200 пастаўках матэрыяльных каштоўнасцяў у рэспублiку з ухiленнем ад платы мытных плацяжоў. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КДБ Беларусі спынiў дзейнасць камерцыйных фiрмаў, якiя незаконна гандлявалi камп’ютарамi. Як паведамiў кiраўнiк прэс-групы ўпраўлення ваеннай контрраз |
|