21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дызельны дым

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дызельны дым

Аўтаадказчык

Дызельны дым

Цi праўда, што для аўтамабiляў, аснашчаных дызельнымi рухавiкамi з турбанадувам i без турбанадува, устаноўлены розныя нормы дымнасцi.

Сяргей Сiтны, <І>Салiгорск . 

Так. У дызеляў з турбанадувам дымнасць не павiнна перавышаць 50 працэнтаў. А для транспартных сродкаў, аснашчаных рухавiком без турбанадуву гэты паказчык меншы — 40 працэнтаў.

Варта нагадаць таксама, што для бензiнавых аўто ўтрыманне вокiсу вугляроду (СО) у адпрацаваных газах павiнна быць не больш за 1,5 працэнта. Для машын, якiя працуюць на газавым палiве, норма iншая. Утрыманне вуглевадародаў (СН) у такiх аўто не павiнна быць большым за 1200 адзiнак.

Дарэчы, Дзяржаўтаiнспекцыя Мiнскай вобласцi на працягу чэрвеня праводзiць экалагiчную акцыю "Чыстае паветра". Так што, калi сумняваецеся ў чысцiнi свайго аўто, лепш завiтаць на станцыю дыягностыкi i праверыць. Iнакш давядзецца плацiць штраф.

Аўтабяспека

Сеткi для "менцюкоў"

Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi плануе набыць у Англii спецыяльныя сеткi для лоўлi "лiхачоў".

Паводле звестак ДАI, англiйскiя сеткi, у адрозненне ад шыпоў, больш бяспечныя. Пры неабходнасцi спынiць аўтамабiль, iх рассцiлаюць на дарозе. Сеткi чапляюцца за колы транспартнага сродку i машына паступова спыняецца. Як адзначылi ў Дзяржаўтаiнспекцыi, iдэя набыць англiйскiя сеткi ўзнiкла пасля сумнавядомага iнцыдэнту на шашы Мiнск — Мiкашэвiчы, калi п’яны кiроўца Раман Мянцюк на хуткасцi 160 км/г пратаранiў "жывы шчыт". Калi б у беларускiх "даiшнiкаў" былi на ўзбраеннi англiйскiя сеткi, то спынiць "лiхача" ўдалося б без анiякай рызыкi для яго самога i астатнiх удзельнiкаў дарожнага руху.

Аўтаiнфарм

Выпiвохi без... твару

Кiтайскiя ўлады прымаюць самыя жорсткiя меры барацьбы з п’янствам за рулём.

У Пекiне нядаўна былi апублiкаваны спiсы 1366 кiроўцаў, якiя затрымлiвалiся ў нецвярозым стане. Для кiтайцаў гэта адно з самых ганебных пакаранняў. Паводле старадаўняй традыцыi, абнародаванне iменi чалавека, якi парушыў грамадскi парадак, лiчыцца своеасаблiвай "стратай твару" i ганьбай для ўсяго роду.

Мiж iншым, i ў Беларусi па iнiцыятыве Дзяржаўтаiнспекцыi ў некаторых раённых газетах Мiншчыны публiкуюцца спiсы кiроўцаў-выпiвохаў.

Аўтажарт

Надпiс у маршрутным таксi: "Хто моцна грымне дзвярыма, той стане льготнiкам".

Рубрыку вядзе Мікола Дзябёла.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi праўда, што для аўтамабiляў, аснашчаных дызельнымi рухавiкамi з турбанадувам i без турбанадува, устаноўлены розныя нормы дымнасцi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика