21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нефармальны саміт кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нефармальны саміт кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу

У самiце прынялі ўдзел усе 12 прэзiдэнтаў краiн Садружнасцi.

Кiраўнiкi дзяржаў абмянялiся думкамi па пытаннях фармiравання праекта стратэгii эканамiчнага развiцця СНД да 2020 года, узаемадзеяння ў сферы энергетыкi i транспарту. Краiнам СНД у 2008 годзе неабходна распрацаваць эфектыўную схему ўзаемадзеяння ў сферы транспарту i пачаць рэалiзацыю поўнамаштабных праектаў па стварэннi новых транспартных калiдораў. Такую пазiцыю беларускага боку агучыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА прадстаўнiк беларускай дэлегацыi, што суправаджаў Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку, якi знаходзiўся ў Санкт-Пецярбургу для ўдзелу ў нефармальным самiце кiраўнiкоў дзяржаў СНД.

Беларусь выступае за выбудоўванне эфектыўнага ўзаемадзеяння мытных i пагранiчных службаў краiн Садружнасцi з тым, каб скарацiць да мiнiмуму прастой грузавога транспарту на пагранпераходах.

"Безумоўна, кожная краiна паасобку зацiкаўлена ў развiццi ўласнай транспартнай iнфраструктуры. Разам з тым дзяржавам Садружнасцi трэба вызначыць транспартныя калiдоры, марскiя парты, месцы размяшчэння транспартна-лагiстычных цэнтраў, якiя маюць стратэгiчнае значэнне для ўсяго рэгiёну Садружнасцi. Гэтыя праекты павiнны забяспечвацца прыярытэтным фiнансаваннем", — адзначыў субяседнiк.   На думку беларускага боку, нягледзячы на тое, што транспартныя паслугi прадастаўляюцца на камерцыйнай аснове, за дзяржавамi важна захаваць пэўныя iнструменты рэгулявання ў сферы фармiравання транспартных тарыфаў, якiмi яны павiнны карыстацца. Напрыклад, у выпадку калектыўных дзеянняў краiн СНД пры ўстараненнi наступстваў прыродных i экалагiчных катастроф.

Прадстаўнiк беларускай дэлегацыi нагадаў, што на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД у Душанбе была падтрымана iдэя аб тым, каб кожны год у рамках Садружнасцi вырашалася адно важнае пытанне. У якасцi такога ў 2007 годзе вызначана мiграцыя, у 2008 годзе — транспарт, у 2009 годзе — плануецца энергетыка.

Праграмай старшынства Беларусi ў Савеце кiраўнiкоў урадаў СНД прадугледжваецца падрыхтоўка прыярытэтных напрамкаў супрацоўнiцтва ў сферы транспарту на перыяд да 2020 года.

Як лiчаць у Беларусi, у цэлым тэзiс "Адзiн год — вырашэнне аднаго пытання" заслугоўвае падтрымкi. Аднак рэалiзацыя гэтай iдэi павiнна заключацца не ў звужэннi супрацоўнiцтва да адной тэмы ў год, а ў дасканалай прапрацоўцы пытання, вызначанага ў якасцi прыярытэту для ўзаемадзеяння. На выхадзе неабходна мець рэальна выканальныя дакументы, якiя ў далейшым будуць няўхiльна рэалiзоўвацца ўсiмi.

У Садружнасцi 2008 год аб’яўлены Годам лiтаратуры i чытання. Эксперты ажыццяўляюць падрыхтоўку комплекснага мiждзяржаўнага плана мерапрыемстваў у сферы гуманiтарнага супрацоўнiцтва на перыяд 2009—2010 гадоў.

На нарадзе кiраўнiкоў органаў галiновага супрацоўнiцтва СНД у гуманiтарнай сферы, якая адбылася ў красавiку 2008 года, падтрымана беларуская iнiцыятыва аб аб’яўленнi 2009 года Годам моладзi.

На думку беларускага боку, найважнейшы напрамак эканамiчнага развiцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў на сучасным этапе — завяршэнне фармiравання зоны свабоднага гандлю. Плануецца, што чарговае пасяджэнне Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД пройдзе восенню 2008 года ў Бiшкеку.

Фота Белта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самiце прынялі ўдзел усе 12 прэзiдэнтаў краiн Садружнасцi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика