Надвор’е ў Беларусі ў выхадныя будзе па-сапраўднаму летняе
Надвор’е ў Беларусі ў выхадныя будзе па-сапраўднаму летняе
Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У ноч на нядзелю, 8 чэрвеня, будзе без ападкаў, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Але пры гэтым начная тэмпература не зменiцца i складзе 7—13 градусаў цяпла, а ўдзень яна павысiцца да плюс 20—26 градусаў. На паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 28 градусаў. У пачатку наступнага тыдня будзе пераважаць у асноўным надвор’е без ападкаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 21 да 28 градусаў цяпла. Аднак да сярэдзiны тыдня атмасферныя франты, якiя перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы на ўсю тэрыторыю Беларусi. Павялiчыцца воблачнасць i тэмпература паветра днём панiзiцца да 16—24 градусаў цяпла. Што датычыцца прагнозу надвор’я ў цэлым на чэрвень, то, паводле ацэнкi спецыялiстаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра, да сярэдзiны месяца будзе пераважна без ападкаў, а з сярэдзiны чэрвеня пачнуцца дажджы. Мець яны, праўда, будуць кароткачасовы характар. Сярэднясутачная тэмпература гэтага чэрвеня наблiзiцца да клiматычнай нормы i складзе 15—17 градусаў цяпла. Колькасць ападкаў не перавысiць 75 працэнтаў ад месячнай нормы (69—87 мм).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
|
|