"Чаргавiкоў" будуць лiчыць па-новаму?
"Чаргавiкоў" будуць лiчыць па-новаму?
Будаўнiцтва жылля Паводле даных на пачатак года, у Беларусi стаяла на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў больш за 700 тысяч сем’яў i грамадзян. Яшчэ 5 гадоў таму ў жыллёвай чарзе было каля 550 тысяч бескватэрнiкаў. Усе мiнулыя гады аб’ёмы будаўнiцтва павялiчвалiся, але колькасць "чаргавiкоў" не змяншаецца, а толькi расце. Чаму так адбываецца? Гэтае i iншыя пытаннi ўздымала на сустрэчы з журналiстамi ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы начальнiк аддзела iнвестыцыйных жыллёвых праграм i жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь Таццяна Затурэнская. Так, за апошнiя гады шматлiкiя новаўвядзеннi ў Жыллёвы кодэкс iстотна пашырылi спiс катэгорый грамадзян, якiя атрымалi магчымасць станавiцца на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. На думку суразмоўцы, гэта прывяло да таго, што жыллёвыя чэргi пачалi раздувацца часам штучна. Спецыялiсты Мiнбудархiтэктуры лiчаць, што сiтуацыю з ростам чэргаў трэба аналiзаваць, а магчыма, у вынiку i скарацiць колькасць падстаў, якiя дазваляюць грамадзянам атрымлiваць статус маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Сёння гэту праблему пачалi абмяркоўваць ва Ўрадзе краiны. Па даручэннi кiраўнiка дзяржавы да 2011 года трэба павялiчыць будаўнiцтва жылля ў Беларусi да 10 млн кв. м у год. Эксперты будаўнiчай галiны ўпэўнены, што такiх паказчыкаў можна будзе дасягнуць, калi масава запрацуе механiзм долевага будаўнiцтва. Цяпер у краiне будуецца 18 дамоў долевым метадам, яшчэ каля дзесяцi будучых шматпавярховiкоў праходзяць працэдуру атрымання будаўнiчых пляцовак i падрыхтоўку адпаведных дэкларацый. Iнвестары пачалi "варушыцца", але пакуль не ў масавым парадку. — У iдэале мы разлiчваем, што праз 3—4 гады аб’ём долевага будаўнiцтва павiнен дасягнуць 40—45 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсяго ўзведзенага жылля, — лiчыць Таццяна Затурэнская. — Цяпер забудоўшчыкi долевым метадам закладваюць 5-працэнтны прыбытак пры будаўнiцтве для "чаргавiкоў" i прыкладна 18 працэнтаў для ўсiх iншых катэгорый. У вынiку сёння ў Мiнску кошт квадратнага метра агульнай плошчы для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у долевых дамах складае каля 1100—1200 долараў, каля 1600 долараў — для "нечаргавiкоў". Пасля пашырэння аб’ёмаў долевага будаўнiцтва максiмальны прыбытак забудоўшчыкаў павiнен скарацiцца да 12—15 працэнтаў. Развiццё долевага будаўнiцтва, паводле слоў спадарынi Затурэнскай, ужо прывяло да таго, што сярэднi кошт камерцыйнага будаўнiцтва ў Мiнску знiзiўся за 7 месяцаў на 200 долараў за квадратны метр. Цяпер у сталiцы будуецца каля 67 працэнтаў жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У наступным годзе доля жылля для "чаргавiкоў" павiнна дасягнуць 80 працэнтаў. Другой праблемай, якая сёння разглядаецца на ўзроўнi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, з’яўляецца пытанне так званых лiшнiх метраў. Так, сёння пры падлiку памераў iльготных крэдытаў улiчваецца плошча жылля, якое ўжо ёсць у сям’i ва ўласнасцi. Аднак сям’я можа будаваць кватэры значна большай плошчы. Гэтыя незакрэдытаваныя метры цяпер выкупляюцца "чаргавiкамi" таксама па льготным кошце. На думку Таццяны Затурэнскай, такая сiтуацыя сёння складваецца па ўсёй краiне. Хутчэй за ўсё, спецыялiстамi будзе распрацаваны новы механiзм падлiку кошту "лiшнiх" метраў, бо дзяржаўная падтрымка павiнна мець абгрунтаваны памер. Пасля таго як запрацуе сiстэма iпатэкi, банкi пачнуць працаваць з высокалiквiднымi крэдытамi, патлумачыла сваю пазiцыю намеснiк упраўлення льготнага крэдытавання жыллёвага будаўнiцтва Дэпартамента крэдытавання "Беларусбанка" Вера Кунiцкая. Для насельнiцтва iпатэка спросцiць працэдуру атрымання жыллёвых крэдытаў пасля афармлення закладу на будучую нерухомасць без абавязковых сёння паручыцеляў. Iпатэка павiнна развiць рынак каштоўных папер, калi запрацуе другасны рынак крэдытаў. Гаварыць аб тым, якой будзе канкрэтная лiчба iпатэчнага крэдыту, пакуль заўчасна. Спецыялiсты лiчаць, што канчатковы памер працэнтаў па крэдытах залежыць найперш ад кошту фiнансавых рэсурсаў банкаў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных на пачатак года, у Беларусi стаяла на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў больш за 700 тысяч сем’яў i грамадзян. Яшчэ 5 гадо
|
|