21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты на прыёме... ва ўрачоў

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты на прыёме... ва ўрачоў

Парламенцкi дзённiк

 

Народныя абраннiкi на свае вочы пабачылi, як трацяцца дзяржаўныя грошы ў медустановах

На пленарным пасяджэннi ў рамках чарговай вучобы дэпутатаў выступiў мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко:

— Здаровы лад жыцця на побытавым узроўнi часта ўспрымаюць вельмi вузка: калi чалавек не злоўжывае алкаголем i не курыць. Насамрэч, гэта вельмi складаны комплекс прафiлактычных мераў: гармонiя чалавечых узаемаадносiнаў, фiзiчнага развiцця, збалансаванае харчаванне, аптымальнае спалучэнне працы i адпачынку, прафiлактыка траўматызму. Роля сiстэмы аховы здароўя ва ўсiм свеце паступова ўзрастае. Гэтаму садзейнiчае пераарыентацыя ўсёй сiстэмы духоўных i матэрыяльных каштоўнасцяў на першачарговае вырашэнне праблем умацавання здароўя i пастаянны рост iнвестыцый у развiццё гэтай галiны. Сусветныя выдаткi на ахову здароўя ацэньваюць на ўзроўнi 4 трлн долараў i 8 працэнтаў сусветнага ВУП. Такая высокая рэсурсная затратнасць аховы здароўя вымушае шукаць шляхi найбольш рацыянальнага выкарыстання сродкаў. Агульнымi сусветнымi тэндэнцыямi з’яўляюцца разнастайныя формы рэструктурызацыi галiны, уключаючы прыярытэт на развiццё першаснай медыцынскай дапамогi i агульнай медыцынскай практыкi. Многiя медыцынскiя працэдуры, выкананне якiх раней было магчыма толькi ў стацыянары, цяпер выконваюцца ў амбулаторных умовах i нават з лепшым вынiкам.

— У параўнаннi з 2000 годам смяротнасць немаўлят i дзяцей ва ўзросце да пяцi гадоў знiзiлася ў 1,8 раза, а мацярынская — у 3,6 раза. Сёння iх узровень поўнасцю адпавядае паказчыкам эканамiчна высокаразвiтых дзяржаў, — пракаментаваў Васiль Жарко.

Мiнiстр паведамiў, што за апошнiя тры гады колькасць трансплантацый ныркi вырасла ў пяць разоў, эндапратэзаванняў тазасцегнавых суставаў — у два, а аперацый на сэрцы — у паўтара раза. У рамках выканання Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi прынятыя меры па пашырэннi падрыхтоўкi кадраў у сферы кардыяхiрургii. Ва ўсiх абласных бальнiцах краiны праводзяцца аперацыi па iмплантацыi кардыястымулятараў i стэнцiраваннi каранарных артэрый.

Адна з галоўных праблем — гэта значныя адрозненнi ў стане здароўя гарадскога i сельскага насельнiцтва (у вёсцы ён горшы). Варта ўлiчваць i тое, што ў Беларусi высокi ўзровень смяротнасцi мужчын у працаздольным узросце. Непакой выклiкае таксама стан здароўя насельнiцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях.

Адзiн з важных паказчыкаў, якому надаецца ўвага на сусветным узроўнi, — чаканая працягласць жыцця пры нараджэннi. Летась яна складала ў Беларусi 69 гадоў — на 2,7 года больш, чым у Расii. А вось рознiца ў гэтым паказчыку ў Беларусi i краiнах Еўрапейскага саюза складае дзевяць гадоў.

Часцей за ўсё беларусы памiраюць ад захворванняў кровазвароту. 14 працэнтаў у структуры смяротнасцi прыходзiцца на новаўтварэннi: у мужчын найбольш распаўсюджаны рак лёгкiх, а ў жанчын — малочнай залозы.

— Нараджальнасць у Беларусi з 2002 па 2007 год вырасла на 22 працэнты i фактычна адпавядае ўзроўню, якi склаўся ў краiнах Заходняй Еўропы, — паведамiў Васiль Жарко. — Прычым летась адзначаны самы значны яе рост за апошнюю чвэрць стагоддзя. Смяротнасць за такi ж перыяд знiзiлася на 7,4 працэнта. Знiжаецца першасная iнвалiднасць насельнiцтва. Наогул захоўваецца тэндэнцыя паляпшэння медыка-дэмаграфiчных працэсаў, — рэзюмаваў мiнiстр.

Падчас вучобы дэпутаты наведалi некаторыя арганiзацыi аховы здароўя ў сталiцы: Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр "Кардыялогiя", гарадскую клiнiчную бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, Беларускую медыцынскую акадэмiю паслядыпломнай адукацыi i iншыя ўстановы. Сваiмi ўражаннямi ад убачанага падзялiлася намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлi i прыватызацыi Ганна Бурава:

— Мы, дэпутаты, часцей сутыкаемся з iншым бокам медыцыны, бо на прыём да дэпутатаў людзi ходзяць не ўдзячнасць выказваць, а скардзiцца. Аднак гэта вучоба многае дала ў тым плане, што мы ўбачылi сiстэму аховы здароўя не толькi як артыкул бюджэту, паводле якога выдаткоўваецца шмат грошай, але i атрымалi ўяўленне аб тым, што за гэтыя сродкi набываецца. Мы былi ўражаныя тым, наколькi ў айчыннай сiстэме аховы здароўя сучаснае абсталяванне, якiя найскладанейшыя аперацыi праводзяцца. А ў бальнiцы хуткай дапамогi мы наблiжаемся да таго, што раней бачылi толькi ў кiно: прывезенаму цяжкахвораму iмгненна аказваюць дапамогу. Для такiх пацыентаў там адсутнiчае паняцце "прыёмны пакой". Мяне асабiста вельмi радуе, што мы нарэшце змаглi пераадолець гэтыя бюракратычныя перажыткi. Так, могуць быць нейкiя скаргi, скажам, што санiтарка ў бальнiцы лiшнюю прасцiну не дасць без таго, каб ёй грошай у кiшэню не паклалi. Здараецца i такое. Аднак не выклiкае сумненняў, што калi чалавек сур’ёзна хворы, дзяржава выдаткоўвае вялiкiя грошы, каб дапамагчы яму. I распараджаецца iмi з толкам. Зразумела ж, застаюцца праблемы, якiя патрабуюць вырашэння. Напрыклад, з аплатай працы медыкаў. Сапраўды, квалiфiкаваная праца павiнна адпаведна аплачвацца. Робяцца пэўныя крокi ў гэтым накiрунку.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народныя абраннiкi на свае вочы пабачылi, як трацяцца дзяржаўныя грошы ў медустановах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика