Больш розных брыльянтаў...
Больш розных брыльянтаў...
У трэцім квартале гэтага года Нацыянальны банк пашырыць асартымент брыльянтаў, якiя прапануюцца да рэалiзацыi, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. У продаж, у прыватнасцi, будуць прадстаўлены каштоўныя камянi фантазiйнай формы агранкi "Радыянт". Зараз, дарэчы, Нацбанк прадае брыльянты як класiчнай круглай агранкi з 57 гранямi (КР-57), так i фантазiйнай "Прынцэса", маса якiх складае ад 0,05 да 2,55 карата. Паводле апошнiх даных, на 6 чэрвеня за ўвесь перыяд рэалiзацыi каштоўных камянёў (са снежня 2005 года) галоўным банкам было рэалiзавана 3173 брыльянты агульнай масай 544,46 карата. Выручка ад iх продажу склала 1 918 375 495 беларускiх рублёў, альбо ў эквiваленце 895 тысяч долараў ЗША. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трэцім квартале гэтага года Нацыянальны банк пашырыць асартымент брыльянтаў, якiя прапануюцца да рэалiзацыi, паведамiў карэспандэнту "Звязды&qu
|
|