21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Вкол Чарнаморскага флоту

Працяг знаходжання Чарнаморскага флоту на ўкраiнскай тэрыторыi пасля 2017 супярэчыў бы Канстытуцыi Ўкраiны, якая забараняе знаходжанне замежных ваенных базаў на тэрыторыi краiны, заявiў у пятнiцу журналiстам прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка пасля сустрэчы ў Пецярбургу з расiйскiм калегам Дзмiтрыем Мядзведзевым.

Норма канстытуцыi з’яўляецца адным з галоўных аргументаў для ўкраiнскага боку ў дыскусiях аб намеры ўступiць у NATO. Юшчанка неаднаразова звяртаўся да яе, заяўляючы, што ва Ўкраiне не будзе баз альянсу. Юшчанка таксама заявiў, што дагавор аб знаходжаннi ЧФ РФ ва Ўкраiне будзе выкананы ўкраiнскiм бокам "да апошняй лiтары".

Кiраўнiцтва ВПС ЗША — у адстаўцы

Рапарт аб звальненнi падалi начальнiк Ген-штабу Майкл Мослi i мiнiстр ВПС Майкл Уiн. Каментуючы адстаўку вышэйшых чыноў, мiнiстр абароны Роберт Гейтс сказаў, што прычынай сталi неаднаразовыя парушэннi бяспекi пры абыходжаннi з кампанентамi ядзернай зброi.

Вясной гэтага года ўспыхнуў скандал пасля памылковай адпраўкi на Тайвань амерыканскiх узрывальнiкаў для ядзерных боегаловак, а ў мiнулым годзе амерыканскi бамбардзiроўшчык, у якога на борце па недаглядзе апынулiся 6 ядзерных боегаловак, праляцеў над тэрыторыяй некалькiх штатаў.

Разбуральны землятрус у Сычуанi парадзiў новы вiд турыстаў

Разбуральны землятрус у Сычуанi парадзiў у Кiтаi новы вiд турыстаў — разявак, якiя спецыяльна едуць паглядзець на наступствы стыхii.

Па прыблiзных падлiках кiтайскiх СМІ, на месцы землятрусу знаходзяцца каля мiльёна чалавек, якiя прыехалi з iншых рэгiёнаў краiны. Некаторыя з iх прыехалi, каб дапамагаць выратавальнiкам, i ў першыя днi пасля бяды iх дапамога была дастаткова запатрабаванай. Аднак зараз спецыялiстам ужо практычна не патрэбна дапамога, i прысутнасць лiшнiх людзей часам нават перашкаджае iх рабоце. Акрамя таго, лiшнi транспарт стварае нязручнасцi на дарогах, а лiшнiя спажыўцы пазбаўляюць тых, хто выжыў, неабходных рэсурсаў. "Мы бачылi землятрус па тэлебачаннi i захацелi паглядзець", — цытуюць СМI аднаго з турыстаў.

Многiя праводзяць у былым эпiцэнтры свае адпачынкi, шпацыруючы па разбураных гарадах, фатаграфуюцца на руiнах школ i дамоў.

           

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працяг знаходжання Чарнаморскага флоту на ўкраiнскай тэрыторыi пасля 2017 супярэчыў бы Канстытуцыi Ўкраiны, якая забараняе знаходжанне замежных ваенны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика