МУС не адступіць у вайне з выпiвохамi
МУС не адступіць у вайне з выпiвохамi
Канферэнц-зала Мiнiстэрства ўнутраных спраў будзе настойваць на канфiскацыi транспартных сродкаў у нецвярозых вадзiцеляў i прызнаннi пiва слабаалкагольным напоем Апошняя iнiцыятыва Мiнiстэрства ўнутраных спраў адбiраць транспарт у асобаў, якiя паўторна на працягу года будуць злоўлены п’янымi за рулём, "забуксавала" ў чыноўнiцкiх кабiнетах. Учора падчас прэс-канферэнцыi, адказваючы на пытанне аглядальнiка "Звязды", кiраўнiк МУС Уладзiмiр НАВУМАЎ паведамiў, што днямi адбылася адмысловая нарада. У ёй узялi ўдзел прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, грамадскiх арганiзацый i аўтааматары. Генерал Навумаў падкрэслiў, што МУС лiчыць мэтазгодным канфiскоўваць транспартныя сродкi, за рулём якiх знаходзiлiся п’яныя кiроўцы, незалежна ад таго, хто з’яўляецца законным уладальнiкам аўтамабiляў цi матацыклаў. "Высветлiлася, што не ўсе падтрымлiваюць iнiцыятыву МУС. Некаторыя бачаць у ёй парушэнне Канстытуцыi, правоў чалавека i лiчаць, што дастаткова крымiнальнай адказнасцi. Але мы будзем настойваць на сваiм", — запэўнiў галоўны беларускi мiлiцыянер. Праўда, былога аптымiзму ў мiнiстра ўжо няма. Раней Уладзiмiр Навумаў выказваў меркаванне, што гэтая мера можа быць уведзена ўжо сёлета. Цяпер генерал не выключае магчымасцi, што "канфiскацыйную iнiцыятыву" МУС напаткае лёс "пiўной рацпрапановы" мiлiцыi. Мiнiстр нагадаў, што яшчэ 4 гады таму яго ведамства прапаноўвала афiцыйна прызнаць пiва слабаалкагольным напоем, каб можна было ўздзейнiчаць адмiнiстрацыйнымi мерамi на асобаў, якiя яго ўжываюць на вулiцах i ў iншых грамадскiх месцах. Аднак гэтая iнiцыятыва не знайшла падтрымкi. МУС i цяпер не адмаўляецца ад гэтай iнiцыятывы. "Пiўная праблема" па-ранейшаму актуальная. Больш за тое, паводле слоў мiнiстра, у апошнiя 4 гады спажыванне бурштынавага напою павялiчваецца на 20—25 працэнтаў штогод. Хоць, як падкрэслiў Уладзiмiр Навумаў, аднымi забаронамi праблему не ўдасца вырашыць. Таму МУС распрацавала цэлую праграму прафiлактыкi распiцця спiртнога ў грамадскiх месцах. План "антыалкагольных" мерапрыемстваў складзены на паўгода. Як ён будзе рэалiзоўвацца, генерал не паведамiў. Зрэшты, неўзабаве мы, напэўна, самi ўсё ўбачым. Праграма пачне дзейнiчаць ужо з 1 лiпеня. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства ўнутраных спраў будзе настойваць на канфiскацыi транспартных сродкаў у нецвярозых вадзiцеляў i прызнаннi пiва слабаалкагольным напоем |
|