21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па калдагавору аказанне матдапамогі — толькi сваiм

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па калдагавору аказанне матдапамогі — толькi сваiм

"Некалькi месяцаў таму пайшоў з жыцця яшчэ зусiм не састарэлы член нашай вялiкай сям’i — муж, бацька, цесць, дзед. У горы тады мы не вельмi задумвалiся над матэрыяльным бокам, але потым, у кантэксце праявы падтрымкi ўсiх нас з боку кiраўнiцтва, прафсаюзных арганiзацый тых устаноў, дзе мы працуем, пытаннi ўзнiклi. Аднаму з сыноў нябожчыка для арганiзацыi пахавання аказалi матэрыяльную падтрымку ў суме 300 долараў (гэта была камерцыйная структура). Іншаму члену — работнiцы дзiцячага садзiка (бюджэтная арганiзацыя) выплацiлi ў гэтай сувязi больш за 300 тысяч рублёў. Другi сын, работнiк завода "Керамiн", атрымаў усяго 60 тысяч. Гэта ад такога вядомага прадпрыемства?.."

Вось як пракаментаваў сiтуацыю старшыня прафкама прадпрыемства Вiктар Шамкоў:

— Згодна з калектыўным дагаворам, у выпадку смерцi нашага работнiка, або ветэрана-пенсiянера, аказваецца матэрыяльная дапамога ў памеры 20 базавых велiчынь. Дадаткова за кошт завода прадастаўляецца транспарт для арганiзацыi пахавальнай цырымонii. Калi ж гаварыць не пра члена нашага калектыву... Памянёная лiчба ў 60 тысяч — гэта матэрыяльная дапамога ад адмiнiстрацыi. Тэарэтычна яна магла б увогуле ў такой сiтуацыi не аказвацца, аднак менавiта такiм чынам адмiнiстрацыя аказвае, напэўна, не столькi матэрыяльную, колькi маральную падтрымку работнiкам, у сям’i якiх здараецца гора.

Паводле слоў Вiктара Пятровiча, у выпадку. калi б чалавек звярнуўся да яго з пiсьмовай заявай аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi ў сувязi са смерцю блiзкага чалавека, яму за кошт прафсаюза можна было б выплацiць каля 100 тысяч рублёў. Увогуле, кожны канкрэтны выпадак трэба разглядаць iндывiдуальна, з улiкам шэрагу абставiнаў. Тая ж матэрыяльная дапамога ад адмiнiстрацыi магла б быць большай, калi, напрыклад, чалавеку выпадала ехаць некуды далёка на пахаванне блiзкага чалавека. Аказваецца дапамога ад адмiнiстрацыi i ў выпадку, скажам, працяглай хваробы работнiка. На канкрэтную суму можа ўплываць i стаж.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Некалькi месяцаў таму пайшоў з жыцця яшчэ зусiм не састарэлы член нашай вялiкай сям’i — муж, бацька, цесць, дзед. У горы тады мы не вельмi задум
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика