21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рамуальда Кліма павiншавалi з юбiлеем

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рамуальда Кліма павiншавалi з юбiлеем

Учора ў Нацыянальны алiмпiйскiм камiтэце з 75-гадовым юбiлеем вiншавалi алiмпiйскага чэмпiёна Гульняў-1964 у Токiо i сярэбранага прызёра Алiмпiяды-1968 у Мехiка Рамуальда Клiма. Прадстаўнiкi НАК, Мiнiстэрства спорту i турызму, "каралевы спорту" ўручылi iмянiннiку кветкi i падарункi. Асаблiва ўзрушыў чэмпiёна прэзент ад вядомага беларускага малатабойца Івана Цiхана, якi падараваў iмянны значок Алiмпiйскiх гульняў, зроблены з золата па спецыяльным заказе. Такую пашану лёгка зразумець: у кiданнi молата Цiхан раўняўся на свайго папярэднiка, пераймаў усё лепшае, i — цяпер ён ужо трохразовы чэмпiён свету, сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў.

Нягледзячы на свой "сур’ёзны" ўзрост, Рамуальд Iосiфавiч не сядзiць без справы: рэкардсмен свету, Еўропы i СССР з’яўляецца кансультантам кафедры лёгкай атлетыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта фiзкультуры i спорту. Паводле слоў галоўнага трэнера каманды па лёгкай атлетыцы Анатоля Бадуева, тэхнiка кiдання молата Клiма i цяпер лiчыцца эталонам, але чэмпiён знакамiты не толькi сваiмi спартыўнымi дасягненнямi, але i талентам... расказваць анекдоты. Кажуць, Рамуальд Iосiфавiч ведае iх не менш за 200.

Дарэчы, сёння ў "Стайках" пачынаецца традыцыйны мiжнародны турнiр па лёгкаатлетычных кiданнях молата, дыска i кап’я на прызы Рамуальда Клiма. Упершыню гэтыя спаборнiцтвы былi праведзеныя ў 1976-м. У сёлетнiм турнiры свае сiлы напярэдаднi Алiмпiяды ў Пекiне хочуць праверыць лiдары беларускай зборнай Iван Цiхан, Павел Лыжын, Надзея Астапчук, Iрына Ятчанка i iншыя. Пажадалi ўзяць удзел i замежныя спартсмены з Польшчы, Азii i арабскiх краiн. Урачыстае адкрыццё спаборнiцтваў запланаванае на 14 гадзiн. У першы дзень будуць выступаць мужчыны, у другi — жанчыны.

Iрына ПРЫМАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальны алiмпiйскiм камiтэце з 75-гадовым юбiлеем вiншавалi алiмпiйскага чэмпiёна Гульняў-1964 у Токiо i сярэбранага прызёра Алiмпiяды-196
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика