Не спіце нi побач, нi памiж... камп’ютарам i тэлевiзарам
Не спіце нi побач, нi памiж... камп’ютарам i тэлевiзарам
Бяспечнае наваколле На сёння ўстаноўлены ўплыў электрамагнiтных палёў на ўсе сiстэмы чалавечага арганiзма. Нават не ўключаная лямпачка можа з’яўляцца даволi моцнай крынiцай такога поля. Наогул жа дзеянне электрамагнiтнага выпраменьвання вызначаецца напружанасцю i працягласцю ўздзеяння. Найбольш адчувальнымi ў гэтым сэнсе з’яўляюцца цэнтральная нервовая, сасудзiстая, гарманальная i рэпрадуктыўная сiстэмы. Цалкам пазбавiцца вышэйпамянёнага ўздзеяння на свой арганiзм не ўстане нiводзiн сучаснiк. Таму давядзецца прыстасоўвацца. Небяспека, пра якую iдзе гаворка, хаваецца ў самых розных прыборах, напрыклад, хатнiх памочнiках. Усё, што ўключаецца ў разетку, працуе на батарэях i акумулятарах, выпраменьвае электрамагнiтнае поле. Калi гэтыя прыборы працуюць адначасова, iх электрамагнiтныя палi перакрыжоўваюцца, i выпраменьванне ўзмацняецца. Моц гэтага ўздзеяння тым большая, чым блiжэй прыборы знаходзяцца адзiн ад аднаго. Вось чаму не рэкамендуецца, напрыклад, тэлевiзар i камп’ютар размяшчаць на адлегласцi блiжэй чым 1 метр. Што датычыцца мiкрахвалевай печкi, кухоннага камбайна, тостэра i iншай апаратуры, то iх выпраменьванне распаўсюджваецца на меншую плошчу. Аптымальная адлегласць для iх — 50—70 см. Не ўключайце адразу некалькi прыбораў, асаблiва калi вы знаходзiцеся ў адным памяшканнi з iмi. На кухнi не павiнны адначасова працаваць кавамолка, мiкрахвалевая печка, тостэр i халадзiльнiк. Дапушчальная работа не больш як двух такiх агрэгатаў. Бясспрэчна, нельга не сказаць i пра сотавы тэлефон. Многiя ўжо ведаюць, што падчас работы вакол яго ўтвараецца даволi магутнае электрамагнiтнае поле. Прычым поле гэтае нiякiм чынам нельга зменшыць, скажам, адысцi ад апарата далей, як гэта можна зрабiць з iншымi прыборамi. Ужо даказаны дрэнны ўплыў "сотавiкаў" на здароўе жанчын. Спецыялiсты не рэкамендуюць iм насiць "любiмца" ў кiшэнi на грудзях, на поясе цi ў кiшэнi штаноў. Лепш, калi ён будзе знаходзiцца ў сумачцы. Праблема ў тым, што электрамагнiтнае выпраменьванне знiжае iмунiтэт, i тым самым абвастрае хранiчныя запаленчыя захворваннi органаў малога таза. Больш за тое, нябачныя промнi прыводзяць да парушэнняў у эндакрыннай сiстэме, узмацняюць гарманальны дысбаланс. А пастаяннае выкарыстанне бытавой тэхнiкi падчас цяжарнасцi можа прывесцi да пагрозы яе перарывання i заўчасных родаў. Вось чаму кантакт з такiм "памочнiкам" падчас цяжарнасцi трэба сур’ёзна абмежаваць. Падлога з падагрэвам, нягледзячы на ўсё тое ж электрамагнiтнае выпраменьванне, не такая небяспечная. Аднак злоўжываць цеплынёй усё ж такi не варта. Калi менавiта такая падлога ў вас на кухнi, дзе вы праводзiце большую частку стоячы або седзячы, майце на ўвазе, што ваша цела паступова пераграецца. Вынiкам такiх цеплавых працэдур можа стаць абвастрэнне хранiчных iнфекцый. Падрыхтавала Вета РУЖАНСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ўстаноўлены ўплыў электрамагнiтных палёў на ўсе сiстэмы чалавечага арганiзма. Нават не ўключаная лямпачка можа з’яўляцца даволi моцнай крынiц |
|