Прэзентацыя... новага ўчастковага
Прэзентацыя... новага ўчастковага
Упершыню ў Вiцебскай вобласцi вяскоўцам у ганаровай абстаноўцы прадставiлi новага ўчастковага iнспектара мiлiцыi. У вёсцы Лукомль — цэнтральным населеным пункце аднайменнага сельскага Савета Чашнiцкага раёна кiраўнiцтва УУС Вiцебскага аблвыканкама ў Доме культуры прадставiла мясцовым жыхарам капiтана Аляксандра Мурашку. Ён будзе забяспечваць парадак на замацаванай за iм тэрыторыi. У незвычайнай цырымонii таксама бралi ўдзел кiруючыя работнiкi сельсавета, гаспадаркi. Былi абмеркаваны самыя актуальныя праблемы ў прафiлактыцы злачынстваў i iншыя. Начальнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей упэўнены, што такi падыход зможа павысiць статут участковых, замацуе узаемадзеянне з органамi ўлады i грамадскасцю. Такая "прэзентацыя" стане новай традыцыяй у дзейнасцi мiлiцыi рэгiёна. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Вiцебскай вобласцi вяскоўцам у ганаровай абстаноўцы прадставiлi новага ўчастковага iнспектара мiлiцыi.
|
|