Трактарная кантрабанда
Трактарная кантрабанда
Пінскiя памежнiкi сумесна з мiлiцыянерамi i супрацоўнiкамi мясцовага КДБ спынiлi спробу незаконнага перагону двух трактароў ва Ўкраiну. Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта (ДПК), сельгастэхнiку выявiлi паблiзу пункта пропуску "Махро". У прычэпе аднаго з трактароў таксама знаходзiлiся канiстры з бензiнам i ядахiмiкатамi. Гаспадары кантрабанды паспелi збегчы. Дарэчы, гэта не адзiная спроба незаконнага перагону беларускай сельгастэхнiкi ў суседнюю дзяржаву. Паводле звестак ДПК, з пачатку года памежнiкi спынiлi больш за 10 адзiнак тэхнiкi, якую кантрабандысты мелi намер пераправiць за мяжу. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пінскiя памежнiкi сумесна з мiлiцыянерамi i супрацоўнiкамi мясцовага КДБ спынiлi спробу незаконнага перагону двух трактароў ва Ўкраiну. |
|