Апраўданы і адноўлены на службе
Апраўданы і адноўлены на службе
Двое супрацоўнiкаў ДАІ, якiя праходзiлi па справе гэтак званага "жывога шчыта", апраўданы i пазаўчора зноў прыступiлi да выканання сваiх службовых абавязкаў. Пра гэта падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiў мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. Кiраўнiк МУС таксама адзначыў, што яшчэ двое "даiшнiкаў", якiя маюць дачыненне да стварэння "жывога шчыта", прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi. Судовы працэс над iмi пачнецца 19 чэрвеня. Нагадаем, што 2 сакавiка на дарозе Мiнск—Мiкашэвiчы падчас затрымання п’янага "лiхача" Рамана Менцюка супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi спынiлi некалькi цывiльных аўтамабiляў. Менавiта гэтую заслону i пратаранiў п’яны кiроўца. Стваральнiкi "жывога шчыта" абвiнавачваюцца ў злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi. Да таго ж пацярпелыя патрабуюць кампенсацыi за маральную шкоду i пашкоджаныя аўто. Адметна, што непасрэдны вiноўнiк здарэння Раман Мянцюк на лаву падсудных пакуль не трапiў. Ён знаходзiцца ў вышуку. Хоць адразу пасля аварыi "лiхач" нiкуды не хаваўся. Наадварот, ён актыўна раздаваў iнтэрв’ю сродкам масавай iнфармацыi i нават удзельнiчаў у папулярным ток-шоў на адным з каналаў расiйскага тэлебачання. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое супрацоўнiкаў ДАІ, якiя праходзiлi па справе гэтак званага "жывога шчыта", апраўданы i пазаўчора зноў прыступiлi да выканання сваiх слу
|
|