21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

$15 млн за "зорных" двайнятак

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

$15 млн за "зорных" двайнятак

Zамор’е

 

Амерыканскія штотыднёвыя таблоiды People i OK! разгарнулi барацьбу за першыя эксклюзiўныя фатаграфii блiзнят, якiя яшчэ не нарадзiлiся, Анджалiны Джалi i Брэда Пiта. Па чутках, за iх ужо прапаноўваюць 15 мiльёнаў долараў.

Прапанаваная сума цалкам перакрывае рэкордную суму, якая была заплачаная ў свой час за родную дачку Джалi i Пiта — Шылох — у 2006 годзе. Тады People вылажыў за правы ў Паўночнай Амерыцы 4,1 млн долараў, а брытанскi часопiс Hello! за 3,5 млн набыў мiжнародныя правы. Акцёры аддалi грошы на дабрачыннасць. Днямi прайшла iлжывая чутка аб тым, што ў нядзелю Джалi нiбыта нарадзiла. Называлiся нават iмёны дзяўчатак: Iсла Маршлэн i Эмелi Джэйн. Аднак гэтыя паведамленнi хутка былi абвергнутыя. Роды ў Джалi павiнны адбыцца ў канцы лета.

Макавая плошча

Прадстаўнiкi кампанii Kenzo i жыхары сталiцы Iспанii Мадрыда ўпрыгожылi галоўныя плошчы горада велiзарнай колькасцю чырвоных макавых кветак. У святочнай акцыi з выпадку пачатку летняга сезона было задзейнiчана больш за 100 тысяч макавых сцяблiнак. Высаджваючы макi на самых вядомых гарадскiх плошчах сталiц свету, Kenzo Parfums, знакам якога з’яўляецца гэтая кветка, прыносiць у горад паэзiю i чысцiню прыроды. Палi макаў упершыню з’явiлiся ў Парыжы на пляцы перад Цэнтрам Джорджа Пампiду ў маi 2001 года, затым у Сiнгапуры ўвосень таго ж года, у Ганконгу i Мiлане ў 2002 годзе, i ў маi 2003 у Лондане.

Стрыптызёрка ў метро

Палiцыя Бухарэста адшуквае стрыптызёрку, якая дэманструе сваё шоў прама ў вагонах метро румынскай сталiцы.

Пасажыры апiсваюць танцорку, якую атрымалася засняць на мабiльны тэлефон, як "добра апранутую, прывабную дзяўчыну, студэнцкага ўзросту". Як адзначаюць вiдавочцы, яна пачынае сваю "працу" толькi на доўгiх перагонах памiж станцыямi. Падчас шоў дзяўчына ўключае на сваiм CD-плэеры песню Тома Джонса You Can Leave Your Hat On i пачынае павольна здымаць адзенне, танцуе пры гэтым вакол вертыкальных стоек. Затым яна апранаецца i праходзiць уздоўж пасажыраў, чакаючы ўзнагароду за паказанае шоў. Палiцыя румынскай сталiцы заяўляе, што як толькi стрыптызёрка будзе злоўлена, ёй прад’явяць абвiнавачванне i з яе спагоняць штраф за парушэнне грамадскага парадку. Аднак дагэтуль гарадскiм уладам не атрымлiваецца злавiць загадкавую дзяўчыну, якая "працуе" толькi ў цягнiках, дзе адсутнiчаюць камеры вiдэаназiрання.

Бомж выйграў Ј2,6 мiльёна

Брытанскi бомж, Герберт Плант, якi знайшоў прыстанак у прытулку St. Paul у Блэкпале, выйграў у латарэю 2,6 мiльёна фунтаў стэрлiнгаў.

Нягледзячы на выйгрыш, 49-гадовы Плант заявiў, што застанецца ў прытулку, куды яго ўзялi шэф-кухарам, пасля таго, як ён страцiў працу i застаўся без даху над галавой. На выйграныя грошы былы бомж плануе купiць аўтамабiль, пагасiць iпатэчны крэдыт аднаго са сваiх сыноў i схадзiць на футбольны матч. Што рабiць з астатняй сумай, ён пакуль не ведае. Герберт Плант нiколi сур’ёзна не разлiчваў на выйгрыш. З яго уласных слоў, латарэя проста была выдатным спосабам зняць стрэс у канцы тыдня. Аб выйгрышы Планту паведамiў яго другi сын, якога ён папрасiў купiць у краме пару рэчаў i заадно праверыць латарэйны квiток.

Бяздомны мiльянер

Амерыканскi бяздомны выцягнуў у 13 жанчын каля ста тысяч долараў, прадстаўляючыся iм мiльянерам. 50-гадовы Пол Кругер паўстаў перад судом па абвiнавачваннi ў махлярстве i крадзяжы.

Кругер знаходзiў будучых ахвяраў на сайце знаёмстваў з мiльянерамi millionairematch.com. У Iнтэрнэт бяздомны выходзiў са свайго ноўтбука. Ашуканец называў сябе зацiкаўленым жанчынам медыямагнатам, лаўрэатам прэмii "Грэмi", якому неабходныя грошы для запуску новага праекта па выпуску CD i DVD. У доказ сваёй сумленнасцi Кругер паказваў будучым iнвестарам справаздачы аб прыбытках свайго неiснуючага бiзнэсу. Ашуканыя жанчыны высылалi "медыямагнату" чэкi на адрас яго былой жонкi. Невядома, цi была яна памагатай злачынца. Калi палiцыя арыштоўвала Кругера, у яго ў кiшэнi быў адзiн долар i 28 цэнтаў. Усе атрыманыя сродкi ён марнаваў на азартныя гульнi.

Вынаходнiка пахавалi ў бляшанцы

Амерыканец, якi прыдумаў упакоўку для чыпсаў Pringles, загадаў пахаваць свой прах у сярэдзiне свайго вынаходнiцтва.

Фрэдрык Баўр з горада Цынцынацi памёр 4 мая ва ўзросце 89 гадоў. Яго дзецi напярэдаднi заявiлi, што яны выканалi волю памерлага пахаваць частку яго праху ў кантэйнеры ад Pringles унутры магiлы. Другая частка праху была змешчаная ва урну побач з кантэйнерам, а трэцюю частку змясцiлi ў яшчэ адну урну i аддалi ўнуку. Баўр займаўся даследаваннем, распрацоўкамi i кантролем якасцi ў канцэрне Procter & Gamble. У 1970 годзе ён атрымаў патэнт на круглы кантэйнер для чыпсаў Pringles i на метад iх пакавання.

Шчаслiвыя прафесii

Паводле вынiкаў сацыялагiчнага апытання, якое праводзiлася ў Вялiкабрытанii сярод прадстаўнiкоў розных прафесiй, самымi шчаслiвымi прызнаныя цырульнiкi i касметолагi.

У той жа час, будаўнiкi i банкаўскiя службоўцы (будзь тое банкiры або клеркi) больш, чым усе астатнiя, незадаволеныя сваёй прафесiяй. Што дзiўна, даследаванне даказала — менш за 50 працэнтаў людзей цэняць сваю працу за прыстойны аклад. Большасць рэспандэнтаў назвалi галоўнымi ўмовамi "шчаслiвай" прафесii сяброўскiя адносiны з калегамi i ўвагу з боку кiраўнiцтва. "Работнiкам неабходны iндывiдуальны падыход, — упэўнены эксперт па прафесiйнай псiхалогii прафесар Унiверсiтэта Ланкастар Кэры Купер. — Гэта значыць, што эра HR-тэхналогiй (human resources) падыходзiць да канца".

Рэйтынг "шчаслiвых" прафесiй

Прыгажунi стымулююць мужчын на пакупкi

Псiхолагi з Унiверсiтэта Арызоны выявiлi цiкавую заканамернасць: рэкламныя выявы напаўголых дзяўчат правакуюць мужчын на неабдуманыя пакупкi. Пакуль прадаўцы падлiчваюць прыбытак, прадстаўнiкi моцнага полу здзiўляюцца, куды iм дзець шмат бескарысных рэчаў.

Зрэшты, на машыны i яхты ад аднаго толькi плаката красунi ў купальнiку мужчыны ўсё ж не раскашэльваюцца, аддаючы перавагу трацiць грошы на дробязi кшталту цукерак або бутэлькi з газiроўкай. Навукоўцы правялi серыю эксперыментаў, падчас якiх i высветлiлi, чаму мужчыны цягнуцца да кашалька, убачыўшы плакат з дзяўчынай у бiкiнi.

У час доследаў псiхолагi заўважылi, што прагляд вiдэафiльмаў або часопiсаў з малюнкамi дзяўчат у бiкiнi i нават пагладжванне нiжняй жаночай бялiзны правакуе пераважную большасць мужчын на здзяйсненне спантанных пакупак. Аўтары даследавання лiчаць, што прычынай дробных пакупак, якiмi песцяць сябе прадстаўнiкi моцнага полу, з’яўляецца падсвядомае жаданне атрымаць "узнагароду", хай нават i зусiм сiмвалiчную. Цiкава, што "эфект бiкiнi" дзейнiчае толькi на працягу непрацяглага часу пасля прагляду спакушальных малюначкаў. Пасля чаго мужчыны "прыходзяць у сябе" i пачынаюць пры шопiнгу кiравацца цвярозым разлiкам. Мiж тым, жанчыны ў значна меншай ступенi схiльныя да iмпульсiўных жаданняў. Так, напрыклад, у расiянак спантанныя пакупкi ўзнiкаюць толькi пры разгляданнi ўпрыгажэнняў, а ў астатнiх выпадках яны iмкнуцца купляць толькi тое, за чым, уласна, i прайшлi ў краму. Пры гэтым для 67 працэнтаў жанчын, па даных даследавання, ювелiрныя вырабы застаюцца "лепшымi сябрамi", дзеля якiх яны гатовыя на незапланаваныя траты, i толькi кожная дзесятая гатовая раскашэлiцца на якую-небудзь прэстыжную марку.

Цiкава, што самымi запатрабаванымi катэгорыямi тавараў у нашых суседак з’яўляюцца зусiм не касметыка цi сродкi гiгiены або iншыя жаночыя дробязi, а бытавая тэхнiка, мабiльныя тэлефоны i мэбля, якiя нязменна прысутнiчаюць у жаночых спiсах найважнейшых пакупак. Больш за тое, дамы выяўляюць зай-здросную ашчаднасць, якая можа здзiвiць шматлiкiх прадстаўнiкоў моцнага полу. Так, 90 працэнтаў жанчын маюць намер набыць камп’ютар, пры гэтым адзенне значыцца на першым месцы ў спiсе пакупак у значна меншай колькасцi жанчын (72 працэнты).

Падрыхтаваў Іван Купарвас.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскія штотыднёвыя таблоiды People i OK! разгарнулi барацьбу за першыя эксклюзiўныя фатаграфii блiзнят, якiя яшчэ не нарадзiлiся, Анджалiны Джал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика