Віцебскiя "яечныя бароны" адпраўлены ў турму
Віцебскiя "яечныя бароны" адпраўлены ў турму
Стваральнiкi, кiраўнiкi i члены арганiзаванай злачыннай групы, якая займалася нелегальным продажам курыных яек у Вiцебску, прыгавораны судом Кастрычнiцкага раёна абласнога цэнтра да пазбаўлення волi на тэрмiн ад 2 да 5 гадоў. Яны таксама абавязаны вярнуць дзяржаве ўрон у памеры амаль Br1 млрд., паведамiлi ва ўпраўленнi КДБ па Вiцебскай вобласцi. Вiцебскiя "яечныя бароны" ў вынiку незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi атрымалi даход у асаблiва буйным памеры — амаль Br500 млн. Нелегальныя гандлёвыя кропкi стваралiся ў месцах масавага збору людзей — на прыпынках, каля буйных магазiнаў, у спальных мiкрараёнах. У межы "яечнай iмперыi" папаў амаль увесь абласны цэнтр. Каб пазбегнуць канкурэнцыi i атрымаць максiмальны прыбытак, "яечныя бароны" раздзялiлi горад на тэрыторыi. Прадаўцы атрымлiвалi ўзнагароджанне ў памеры 3 працэнтаў ад сумы рэалiзаванай прадукцыi. Для iх былi распрацаваны нават iнструкцыi, як паводзiць сябе ў выпадку раптоўных рэйдавых праверак: пры з’яўленнi правяраючых тавар можна было пакiнуць безгаспадарным. У выпадку накладання адмiнiстрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу за незаконны гандаль сума выплаты iм кампенсавалася. Аб маштабе дзейнасцi злачыннай арганiзацыi сведчыць той факт, што тавар па падложных дакументах пастаўляўся з Вiцебскай, Магiлёўскай абласцей, Мiнска i Расiйскай Федэрацыi. Толькi на тэрыторыi Беларусi па матэрыялах крымiнальных спраў праведзена 27 праверак фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi сельгаспрадпрыемстваў, па вынiках якiх былi ўзбуджаны крымiнальныя справы ў дачыненнi да службовых асобаў прадпрыемстваў. Дыяна КУРЫЛА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральнiкi, кiраўнiкi i члены арганiзаванай злачыннай групы, якая займалася нелегальным продажам курыных яек у Вiцебску, прыгавораны судом Кастрычнi |
|