"З бацькоўскай кружэлкi"
"З бацькоўскай кружэлкi"
Iмпрэза Так бард Алесь Камоцкi назваў цыкл песень, якiя былi сапраўднымi хiтамi ў савецкi час, але i цяпер iх з задавальненнем спяваюць нашы суграмадзяне ў добрым настроi. А калi не могуць спяваць, то маюць магчымасць паслухаць. Год таму Алесь Камоцкi нагадаў гэтыя песнi, падышоўшы да iх выканання аўтарскiм шляхам. "Клён стары ў двары шыбу мацае лiстом, запрашае перайсцiся надвячоркам..." I далей. Словы ўгадваюцца лёгка i натуральна, быццам бы так i гучалi. Хоць цяпер песня гучыць па-беларуску. Таксама "Адзiнокi гармонiк" i шэраг iншых савецкiх хiтоў, якiя працягваюць заставацца любiмымi. Камоцкi, зрабiўшы iх пераклад, тым самым зрабiў гэтыя песнi больш нашымi, пры гэтым захаваўшы змест i пачуццёвасць. Праект, якi год таму быў прадстаўлены публiцы падчас канцэрта, цяпер займеў завершаны выгляд — выйшаў альбом "З бацькоўскай кружэлкi". Акрамя дыска з песнямi, ён яшчэ ўтрымлiвае дыск з беларускамоўным вiдэакараоке — для тых, хто любiць спяваць. Тыя, хто любіць слухаць, хутчэй за ўсё, завiтаюць на канцэрт Алеся Камоцкага, якому на днях перавалiла за 50 гадоў. У добрым настроi бард збiрае прыхiльнiкаў 10 чэрвеня ў канцэртнай зале "Мiнск". — Шосты дзесятак сустракаю з песнямi, — тлумачыць Алесь. — Таму што без песень жыць нецiкава. Я сабе цiкавасць ствараю сам, займаючыся творчасцю. Напрыклад, мiнулы год быў у мяне вельмi насычаны — дзве кнiжкi выйшлi, а таксама з’явiўся гэты музычны праект. Ён i стане асновай першага майго канцэрта на шостым дзесятку. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так бард Алесь Камоцкi назваў цыкл песень, якiя былi сапраўднымi хiтамi ў савецкi час, але i цяпер iх з задавальненнем спяваюць нашы суграмадзяне ў до
|
|