У беларускай правінцыі няма солі
Нават не верыцца, але факт — соль у краме ў беларускай правiнцыi, аказваецца, дэфiцыт, як i сала, малако
I не толькi гэтыя прадукты. А многiя з тых, што ў продажы — есцi i пiць нельга, бо тэрмiн ужывання iх прайшоў. Жах, але апошняе непасрэдна датычыцца i дзiцячага харчавання. Самае незразумелае наступнае: гандляры проста зацiкаўлены прадаваць няякасныя прадукты. Чаму? Калi гэтага не зробiш, iх кошт давядзецца кампенсаваць з уласнай кiшэнi. А каму хочацца?
Пра ўсё гэта я пачуў на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi, дзе разглядалiся вынiкi праверкi гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва ў сiстэме Вiцебскага абласнога спажывецкага саюза. Адзiн з кiраўнiкоў гэтай арганiзацыi спрабаваў апраўдацца. Маўляў, вялiкiя грошы ўклалi ў развiццё рэгiянальнай сiстэмы, выходзiм у лiдары па чыстым прыбытку, купляем новыя сучасныя аўтакрамы i г.д. Намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Вiктар Нiкалайкiн пракаментаваў вельмi мажорную справаздачу: "Якая рознiца мацi, што купiла пратэрмiнаваны дзiцячы прадукт, што ваша арганiзацыя мае нейкiя дасягненнi, калi яе дзiця атруцiцца?" — Няма сумлення. Гэта злачынства гандляваць такiмi прадуктамi! — падчас пасяджэння канстатаваў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi Iгар Пракапенка. А як яшчэ выказацца, калi ў кожным чацвёртым правераным магазiне ў продажы знаходзiлiся прадукты дзiцячага харчавання, што ўжываць ужо нельга. У Гарадоцкiм раёне ў краме ў вёсцы Даўгаполле (20 кiламетраў ад райцэнтра, насельнiцтва — каля 300 чалавек) 17 тавараў абавязковых да продажу наогул адсутнiчалi (у тым лiку i сшыткi для вучняў, сала), а 24 найменнi тавараў прыйшлi ў непрыдатнасць. Цукар i яблыкi захоўвалiся побач з будаўнiчымi матэрыяламi. Самае дзiўнае, што такое "непрыемнае" суседства — "норма" для падсобных памяшканняў крамаў i ў iншых раёнах. Супрацоўнiкi кантрольна-рэвiзiйнай службы сiстэмы спажывецкай кааперацыi, безумоўна, правяралi крамы, але i пасля iх вiзiтаў старыя прадукты рэалiзоўвалiся. Няўжо ў пагонi за выкананнем планаў усе метады добрыя? А як жа пагроза здароўю пакупнiкоў? У Лепельскiм раёне ў крамах прадавалася малочная прадукцыя толькi адной гандлёвай маркi "Савушкiн прадукт", бо тэрмiн яе магчымай рэалiзацыi параўнальна вялiкi. А ёсць жа ў раёне ўласны вытворца, ды i вiцебскае прадпрыемства, пастаўскае. Калi параўноўваць цэны, апошнiя — таннейшыя. Вось у "Звяздзе" пачалася дыскусiя па тэме аграгарадкоў. Пра што дыскутаваць, калi кантралёры знайшлi нямала фактаў парушэнняў у гандлi ў гэтых населеных пунктах? У прыватнасцi, крама ў аграгарадку Вяркуды Ўшацкага раёна. Тут тавары захоўвалiся з парушэннямi правiлаў. Але самае жудаснае — дах як у падсобным памяшканнi, так i гандлёвай зале, працякае. I для збору вады выстаўлены розныя ёмiстасцi. I гэта ў краме, што ў цэнтры аграгарадка, дзе ўсё павiнна быць узорным. Не можа не здзiўляць тое, што, калi ў якасцi пакупнiкоў супрацоўнiкi райпо i райвыканкама наведвалi "Ўнiверсам" Талачынскай арганiзацыi, яны не звярнулi ўвагi на тое, што тут прадаюцца дрэнныя прадукты: каўбаса, кандытарскiя вырабы i iншыя. Няўжо куплялi самi? Як вядома, на пасяджэннях у дзяржкантролi не любяць цырымонiцца з вiнаватымi. Два месяцы дадзена на тое, каб навесцi парадак у крамах. Як гэта будзе зроблена — безумоўна, правераць кантралёры. Праверым i мы — звычайныя пакупнiкi, якiя шмат чуюць пра тое, што ўмовы жыцця ў вёсцы трэба наблiзiць да гарадскога ўзроўню Аляксандр ПУКШАНСКI Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават не верыцца, але факт — соль у краме ў беларускай правiнцыi, аказваецца, дэфiцыт, як i сала, малако
I не толькi гэтыя прадукты. |
|