Арыштаваны намесьнік старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон?
Лiтоўскi партал Delfi паведамляе, што арыштаваныя жыхар Вiльнi Гiнтас Зэгерыс, якi займаўся бiзнэсам у Беларусi, i ягоны дзелавы партнёр Мiхаiл Шавельзон (у тэксьце Delfi — Савелiзон). Абодва знаходзяцца ў турме КДБ.
Гэта стала вядома ад былой жонкi Зэгерыса. Iлона Зэгерэне расказала, што бiзнэсоўца вiнавацяць у пасярэднiцтве пры даваньнi хабару. Аднак афiцыйныя абвiнавачваньнi яшчэ ня выстаўленыя. Зэгерыс працаваў у Менску больш за 10 гадоў i меў вiд на жыхарства ў Беларусi. Пасол Лiтвы ў Беларусi Эдмiнас Багдонас заявiў лiтоўскiм СМI, што пакуль ён не атрымлiваў афiцыйнай просьбы суайчыньнiка аб дапамозе. Прадстаўнiкi амбасады змогуць наведаць Зэгерыса толькi пасля таго, як ён сам афiцыйна звернецца да iх па дапамогу як грамадзянiн Лiтвы. Тым часам тэлефон Мiхаiла Шавельзона, якi зьяўляецца ганаровым вiцэ‑старшынёй Беларускага саюзу прадпрымальнiкаў, не адказвае. Першы вiцэ-старшыня Саюзу прадпрымальнiкаў Беларусi Рыгор Рылькоў пацьвердзiў, што сувязi з Шавельзонам няма прынамсi ад 3 чэрвеня. 3-га прадпрымальнiкi тэлефанавалi калегу, каб павiншаваць яго з народзiнамi, але тэлефон не адказваў. Шавельзон быў вядомы як прадпрымальнiк, кiраўнiк праўленьня каапэратыву "Тэхэнэргасэрвiс". Ён намесьнiк старшынi Саюзу прадпрымальнiкаў. Быў дарадцам старшынi Cавету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтоўскi партал Delfi паведамляе, што арыштаваныя жыхар Вiльнi Гiнтас Зэгерыс, якi займаўся бiзнэсам у Беларусi, i ягоны дзелавы партнёр Мiхаiл Шавельзон (у тэксьце Delfi — Савелiзон).
|
|