21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі айчыннае — не горш за замежнае

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі айчыннае — не горш за замежнае

Праграмы iмпартазамяшчэння не павiнны рэалiзоўвацца ва ўрон канкурэнтаздольнасцi

Адкрываючы ўчарашняе пасяджэнне Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, на якiм абмяркоўваўся ход выканання праграм iмпартазамяшчэння, першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка зазначыў, што вiдавочныя поспехi ў гэтай рабоце ёсць. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца хоць бы тое, што сёння толькi ў цэнавым выражэннi айчынная прамысловасць выпускае больш за 90 працэнтаў неабходнай сельгасвытворцам тэхнiкi. Разам з тым "напярэдаднi развалу Савецкага Саюза Беларусь выпускала не больш як 17 працэнтаў сельскагаспадарчай тэхнiкi ад патрэб", — падкрэслiў першы вiцэ-прэм’ер.

Яшчэ адным яскравым прыкладам таго, што праграма працуе, з’яўляецца тое, што рэспублiка практычна поўнасцю закрывае патрэбы ў збожжаўборачных камбайнах за кошт беларускiх вытворцаў. "Калi 3—5 гадоў таму былi размовы наконт надзейнасцi i якасцi айчынных машын, — нагадаў Уладзiмiр Сямашка, — то зараз гэтага няма. Сёлета "Гомсельмаш" вырабляе 1180 камбайнаў, "Лiдаграпраммаш" — 165. Пры гэтым, калi летась першае прадпрыемства паставiла на экспарт 203 камбайны, то сёлета падпiсаны кантракты на пастаўку 1550 машын". Аднак, на думку першага вiцэ-прэм’ера, праграмы iмпартазамяшчэння не павiнны рэалiзоўвацца ва ўрон канкурэнтаздольнасцi. У гэтай справе не трэба даходзiць да крайнасцяў, лiчыць ён. "Неабходна разумець, што для невялiкай краiны, якой з’яўляецца Беларусь з яе 9,7 млн насельнiцтвам, няправiльна ставiць пытанне аб поўным забеспячэннi ўсiмi вiдамi ўласных тавараў". Як заўважыў першы вiцэ-прэм’ер, ёсць розныя пакупнiкi i ў iх павiнна быць права выбару. Напрыклад, трапляюцца нават такiя, хто набывае той жа халадзiльнiк, улiчваючы не яго спажывецкiя якасцi, а менавiта з-за прэстыжнасцi.

Разам з тым, Уладзiмiр Сямашка назваў выкананне задач iмпартазамяшчэння крайне важным. І патлумачыў, што гэтая праблема не абмяжоўваецца толькi вырашэннем пытання па гандлёвым сальда краiны. "Вырашаючы праблемы iмпартазамяшчэння, мы вырашаем пытаннi загрузкi беларускiх прадпрыемстваў". Сведчанне гэтаму — прыклад таго ж Жыткавiцкага мотабудаўнiчага завода, якi выпускае масляныя помпы, што раней прыходзiлася iмпартаваць. Сёння i прадпрыемства загружана, i эканомяцца валютныя сродкi.

Салiдарны з Уладзiмiрам Сямашкам i мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, якi заўважыў, што iмпартазамяшчэнне не павiнна быць самамэтай. У гэтым пытаннi, на яго думку, не трэба ўсё зводзiць да адмiнiстрацыйнага ўплыву на прыняцце рашэння, а рэалiзоўваць такiя праекты на эканамiчных механiзмах. "У канчатковым вынiку мы павiнны адысцi ад тэрмiна "iмпартазамяшчэнне" i прыйсцi да павышэння канкурэнтаздольнасцi", — сказаў мiнiстр. Iмпартазамяшчэнне мае толькi тады сэнс, калi тэхнiчныя параметры айчынных вырабаў не саступаюць замежным аналагам.

Мiкалай Зайчанка спынiўся таксама на асноўных момантах падрыхтаванага мiнiстэрствам праекта пастановы Ўрада, якi ўносiць змяненнi i дапаўненнi ў пастанову Савета Мiнiстраў ад 24 сакавiка 2006 года № 402 "Аб Дзяржаўнай праграме iмпартазамяшчэння на 2006—2010 гады". Паводле яго слоў, узгоднены з усiмi зацiкаўленымi дакумент заклiканы павысiць эфектыўнасць iмпартазамяшчальных праектаў. У адпаведнасцi з iм, у прыватнасцi, удасканальваецца парадак фармiравання i манiторынгу iмпартазамяшчальных праектаў. Гэта дазволiць пазбегнуць уключэння ў праграму малаэфектыўных праектаў i, акрамя таго, неабгрунтавана выключаць iншыя.

Прадугледжваецца таксама праводзiць i манiторынг завершаных праектаў на працягу трох гадоў. Дзяржорганы будуць абавязаны заключаць з выканальнiкамi iмпар- тазамяшчальных праектаў, што фiнансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, дагаворы, у якiх агавораны ўмовы па вяртаннi сродкаў у тых выпадках, калi яны выкарыстоўваюцца неэфектыўна альбо не на канкрэтныя мэты. Дарэчы, мяркуецца, што кантроль за выкананнем iмпартазамяшчальных праграм будзе ажыццяўляць камiсiя па канкурэнтаздольнасцi эканомiкi пры Савеце Мiнiстраў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграмы iмпартазамяшчэння не павiнны рэалiзоўвацца ва ўрон канкурэнтаздольнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика