Абзац
Абзац
* Учора ў нямецкай клінiцы памёр сусветна вядомы пiсьменнiк Чынгiз Айтматаў, які праходзіў тут лячэнне. Побач з iм знаходзіліся яго самыя блiзкiя людзi — жонка, двое сыноў, дачка з зяцем. Пiсьменнiк быў шпiталiзаваны ў сярэдзiне мая з ныркавай недастатковасцю. Увесь гэты час ён быў падключаны да апарата штучнага дыхання. Тройчы на дзень iнфармацыя аб стане здароўя Чынгiза Тарэкулавiча перадавалася ў Адмiнiстрацыю прэзiдэнта Кiргiзii. Гэты год у краiне аб’яўлены годам Айтматава, якому сёлета спаўнілася б 80 гадоў. * Парк ветраэнергетычных установак агульнай магутнасцю 10-25 МВ плануецца стварыць на тэрыторыi Дзяржынскага раёна. Яго прэзентацыя адбудзецца сёння ў Мiнску. * Найбольш верагодна, што беларуская АЭС будзе пабудаваная на Кукшынаўскай пляцоўцы, заявiў учора журналiстам намеснiк мiнiстра энергетыкi Мiхаiл Мiхадзюк. * У Мiнску сёлета будзе дадаткова абсталявана ў дварах больш за 200 месцаў для часовай паркоўкi аўтамабiляў на 1390 машына-месцаў. * На Брэсцкiм цэнтральным рынку абрабавалi пяць мясных павiльёнаў. Зладзеi дзейнiчалi ноччу. Папярэдне яны, вiдаць, затаiлiся ў памяшканнi крытага рынку, а потым папрабiвалi пластыкавыя дахi павiльёнаў i забралi ўсё, што спадабалася. Затым зламыснiкi выбiлi шкло i ўцяклi. Гаспадары гандлёвых пунктаў падлiчваюць страты, мiлiцыя шукае... * Ноччу 6 чэрвеня аўтамабiль "Аўдзi" на аўтадарозе Гомель — Кобрын з’ехаў у кювет i перавярнуўся з-за таго, што вадзiцель, 37-гадовы жыхар Калiнкавiчаў, не справiўся з кiраваннем. Аўтамабiль засмактала ў балота. Ранiцай выпадковы прахожы заўважыў аўтамабiльныя часткi, што тырчэлi з балота, i паведамiў у мiлiцыю. Аўтамабiль разам з целам узнялi на паверхню. Высветлiлася, што загiнулы летась быў пазбаўлены вадзiцельскiх правоў за кiраванне ў нецвярозым стане. * Пракуратура праводзiць праверку па факце падзення мужчыны з 9-га паверха дома ў Мiнску. Здарэнне адбылося на вулiцы Якубава, ад атрыманых траўмаў 42-гадовы непрацуючы памёр на месцы. Ён жыў у гэтым доме. Прычына, як мяркуецца, — неасцярожнасць. * Пiнскiя памежнiкi спынiлi спробу нелегальнага перамяшчэння праз мяжу 2 тон мяса. У раёне пункта пропуску "Невель" iмi затрыманы грамадзянiн Беларусi, якi ў прычэпе аўтамабiля вёз мяса. Прадукты на суму каля Br32 млн i аўтамабiль перададзеныя на мытню. * Па вынiках кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных падатковымi службамi ў маi, у Мiнску было арыштавана 3150,3 лiтра алкагольных напояў на 38,9 млн рублёў, а таксама 45,1 лiтра прадукцыi, якая ўтрымлiвала спiрт, коштам 62,3 млн рублёў. * Грузiнскi легiянер адэскага рэгбi-клуба Георгiй Нiжарадзэ ў час матча ў Харкаве ўдарыў суддзю i ўкусiў яго за шчаку. Гэта адбылося тады, калi кiеўскi арбiтр прад’явiў гульцу чырвоную картку за ўдар працiўнiка. Пасля нападзення на суддзю гульня была спыненая. Адэскай камандзе залiчаны пройгрыш з лiкам 0:30. * У Брытанii створана новае пакаленне пральных машын. Яны выкарыстоўваюць усяго каля 2 працэнтаў вады i электраэнергii ў параўнаннi са звычайнымi. Для цыкла мыцця дастаткова аднаго кубка вады. Для выдалення бруду ў машыне ёсць спецыяльныя пластыкавыя лопасцi, якiя выбiваюць бруд з адзення, пакiдаючы яго сухiм. Такiм чынам эканомiцца i вада, i электраэнергiя, якую звычайныя машыны затрачваюць падчас працы сушылкi. Кошт на пральныя машыны новага пакалення практычна аднолькавы з ранейшымі. Поўны абзац * Абсалютна нязгодным з тым, што галоўнае — не перамога, а ўдзел, аказаўся 3-гадовы англiчанiн Крыстофер Эйр. Страцiўшы на-дзею выйграць у аўтамата плюшавага мядзведзя, ён пралез унутр праз адтулiну для выдачы прызоў. Яго мама ў гэты час пайшла разменьваць 20-фунтавую купюру, каб сын змог у чарговы раз паспрабаваць выцягнуць вялiзнага Вiнi-Пуха механiчнай лапай. Варта было мацi адвярнуцца, як вынаходлiвае дзiцятка было ўжо за шклом аўтамата. Яго мацi давялося папрацаваць, каб выцягнуць хлопчыка са шкляной кабiны. Уладальнiк аўтамата згубiў ключ, i вакол сталi збiрацца людзi. Пасля некалькiх хвiлiн вэрхалу хлопчыка ўсё ж удалося выратаваць з "цацачнага раю", пасля чаго гаспадар дазволiў юнаму авантурысту ўзяць "здабычу" з сабой. * З гарадскога пляжа ў Сыктыўкары ўкралi... пясок. У мэрыi мяркуюць, што пляжны пясок невядомыя вывезлi на баржы. На добраўпарадкаванне пляжа сёлета, дарэчы, было зрасходавана паўмiльёна расiйскiх рублёў. Цяпер давядзецца трацiцца на новы пясок. * Плазменны тэлевiзар, DVD-плэер, $172 тыс. наяўнымi, спартыўныя трэнажоры, шыкоўная койка, два халадзiльнiкi i пара пiсталетаў — такiя прадметы дапамагалi скарачаць час у бразiльскай турме злачынцу, якi адбываў тэрмiн як адзiн з найбуйнейшых наркадылераў. Абстаноўка яго камеры была выяўлена пракурорскiмi работнiкамi падчас праверкi. Зараз правяраецца кiраўнiцтва турмы на прадмет дачынення да ўсяго гэтага. Наяўнасць такой буйной сумы грошай зняволены тлумачыць пастаяннымi выйгрышамi ў карты. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў нямецкай клінiцы памёр сусветна вядомы пiсьменнiк Чынгiз Айтматаў, які праходзіў тут лячэнне. Побач з iм знаходзіліся яго самыя блiзкiя людзi |
|