Хiмiя трываласцi бетонаў
Хiмiя трываласцi бетонаў
Тэхналогіi Учора Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi сумесна з Навукова-даследчым рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам па будаўнiцтве "Iнстытут БелНIIС" у Мiнску быў праведзены навукова-тэхнiчны семiнар, якi разглядаў пытаннi энергазберагальных тэхналогiй, што датычацца хiмiчных дабавак у бетоны. Паводле iнфармацыi кiраўнiка БелНIIС Мiхаiла Маркоўскага, сучасныя хiмiчныя дабаўкi ў цэмент паляпшаюць далейшае выкарыстанне бетонаў (зацвярдзенне i ўкладка), павышаюць марозаўстойлiвасць гэтых будматэрыялаў; з дапамогай хiмiчных элементаў выяўляюцца спецыяльныя ўласцiвасцi бетонаў. У семiнары бралi ўдзел вядучыя спецыялiсты Iнстытута БелНIIС, Беларускага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, тэхналагiчнага ўнiверсiтэта, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i шэраг буйных айчынных i замежных будаўнiчых структур. Удзельнiкi семiнара ўпэўнены ў актуальнасцi тэмы, бо цяпер Мiнбудархiтэктуры распрацавала праграму хiмiзацыi бетонаў. Згодна з гэтай праграмай, сёння ўсе перадавыя будтрэсты павiнны выкарыстоўваць бетон толькi з хiмiчнымi дабаўкамi. Мiхаiл Маркоўскi адзначыў, што вышыннае будаўнiцтва ў Беларусi будзе ажыццяўляцца галоўным чынам на базе маналiтнага будаўнiцтва з выкарыстаннем бетонаў новага пакалення. Сучасныя распрацоўкi хiмiчных дабавак дапамагаюць будаўнiкам укараняць энергазберагальныя тэхналогii, пры гэтым эканомiцца цэмент, адбываецца патанненне бетонаў, а будаўнiчыя канструкцыi атрымлiваюць найвышэйшую якасць i трываласць. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi сумесна з Навукова-даследчым рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам па будаўнiцтве "Iнст
|
|