21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спецыялiстаў для працы на АЭС пачнуць рыхтаваць ужо ў вераснi

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыялiстаў для працы на АЭС пачнуць рыхтаваць ужо ў вераснi

Парламенцкі дзённiк

 

Дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект аб выкарыстаннi атамнай энергii. Усталёўваецца прынцып прыярытэту абароны жыцця i здароўя цяперашняга i будучага пакалення грамадзян, аховы навакольнага асяроддзя перад усiмi iншымi аспектамi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii. Мiхаiл Мiхадзюк, намеснiк мiнiстра энергетыкi, прадстаўляючы дакумент дэпутатам, адзначыў, што законапраект размяжоўвае функцыi дзяржаўнага кiравання ў выкарыстаннi ядзернай энергii i рэгулявання дзейнасцi па забеспячэннi бяспекi ў гэтай сферы. Ён назваў гэты законапраект базiсным — тым, якi служыць асновай для прыняцця iншых нарматыўных дакументаў. У адрозненне ад, скажам, аналагiчнага балгарскага дакумента, якi рэгулюе праваадносiны ў сферы атамнай энергетыкi. Той з’яўляецца дакументам прамога дзеяння i ўтрымлiвае нормы, дзе ўсё прапiсана да апошняй дробязi (практычна няма адсылачных нормаў). Мiхаiл Мiхадзюк адзначыў, што базiсным законапраектам (законам) у гэтай сферы аддаюць перавагу ў многiх развiтых краiнах.

Намеснiк мiнiстра паведамiў таксама, што ў Беларусi распрацавана Дзяржаўная праграма па падрыхтоўцы персаналу для АЭС. Так, спецыялiзаваныя кафедры ў беларускiх ВНУ пачнуць працу ўжо ў вераснi. Прадугледжана далейшая стажыроўка беларускiх спецыялiстаў у Расii i ва Ўкраiне. Мiхаiл Мiхадзюк запэўнiў, што адпаведныя дамоўленасцi ўжо дасягнутыя. Паступаюць прапановы i ад iншых краiн. Тэрмiн "службы" сучасных АЭС, паводле iнфармацыi намеснiка мiнiстра, складае 60 гадоў. У Беларусi плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю 2 тыс. мегават, што забяспечыць патрэбы краiны ў энергii на чвэрць.

Бюджэт — з прафiцытам

Па вынiках года даходы Беларусi перавысiлi расходы на 326 мiльярдаў рублёў

Прафiцыт, няхай сабе i невялiкi, не можа не радаваць. Асаблiва калi ўлiчыць, што фiнансiсты разлiчвалi на дэфiцыт у 1,4 трлн рублёў (а гэта паўтара працэнта ад ВУП). Ды i цэны на энергарэсурсы павысiлiся, што iстотна павялiчыла i даходную, i расходную частку беларускага бюджэту. Аб гэтым заявiў учора ў Авальнай зале першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Андрэй Харкавец. Ён прадстаўляў дэпутатам законапраект аб зацвярджэннi справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту за 2007 год, якi парламентарыi i прынялi ў двух чытаннях.

Асаблiвасцю леташняга бюджэту першы намеснiк мiнiстра назваў "павелiчэнне актыўнасцi ў частцы прыцягнення знешнiх запазычанасцяў". У прыватнасцi, ён згадаў пазыку ў Расii на суму 1,5 млрд долараў ЗША, крэдыт ад банка ABN Amro на 70 млн еўра, а таксама шэраг крэдытных пагадненняў з Кiтайскай Народнай Рэспублiкай. Дарэчы, летась Беларусь выканала ўсе абавязкi па пагашэннi ўнутранай i знешняй пазыкi, затрацiўшы на гэта каля 2,5 трлн рублёў. Андрэй Харкавец абазначыў таксама тэндэнцыю да знiжэння па-датковай нагрузкi.

Сацыяльная скiраванасць бюджэту пры гэтым захавалася. Забяспечана дзяржаўная падтрымка рэальнага сектара эканомiкi, будаўнiцтва жылля i сацыяльна значных аб’ектаў. Узровень заробкаў у бюджэтнай сферы летась павялiчыўся да 700 тыс. рублёў, сярэднi памер стыпендыi студэнтаў ВНУ — да 120 тыс. рублёў, а пенсii па ўзросце — да 305 тысяч.

 

Дзяржава абяцае вярнуць уклады народу

...калi банк не здолее выканаць свае абавязкi, а памеры самiх укладаў не перавысяць пяцi тысяч еўра

Дэпутаты прынялi ў другiм чытаннi праект закона аб гарантаваным пакрыццi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў. Паводле слоў Iвана Мычко, намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi, дакумент быў грунтоўна дапрацаваны да другога чытання:

— Дзякуючы канструктыўным прапановам дэпутатаў былi ўнесены iстотныя змяненнi. Так, пакрывацца будуць не толькi грашовыя сродкi, размешчаныя фiзiчнымi асобамi ў банкаўскiя ўклады, але i размешчаныя iмi на банкаўскiх рахунках. Парогавая мяжа пакрыцця сродкаў па ўкладах павялiчана да 5 тысяч еўра. У падрыхтаваным да першага чытання праекце прапаноўвалася пакрыццё сродкаў у памеры 100 працэнтаў ад сумы ўкладу да дзвюх тысяч еўра i 80 працэнтаў ад сумы ўкладу ад дзвюх да пяцi тысяч еўра.

Як паведамiў спадар Мычко, у сусветнай практыцы гэты паказчык прынята называць лiмiтам адказнасцi дзяржавы за захаванасць укладаў, у адпаведнасцi з якiм укладчык самастойна нясе рызыку захаванасцi сваiх сродкаў на суму, што перавышае заканадаўча ўстаноўлены ўзровень. Паводле законапраекта, якi ў хуткiм часе будзе разгледжаны ў Савеце Рэспублiкi, адказнасць Беларусi за ўклады сваiх грамадзян вымяраецца пяццю тысячамi еўра ў эквiваленце.

Пакрываць страты грамадзян будзе Агенцтва банкаўскiх укладаў — спецыяльна створаная дзяржаўная структура — на сродкi тых жа банкаў, якiя рэгулярна робяць адлiчэннi ў фонд агенцтва. У адпаведнасцi з законапраектам, вярнуць грошы пакрыўджаным укладчыкам агенцтва абавязваецца самае позняе праз месяц пасля падачы адпаведнай заявы. Механiзм узаемадзеяння "грамадзянiн — Агенцтва" i "Агенцтва — банкi" таксама прапiсаны ў праекце закона.

Крэдытны "бум"

Так ахарактарызаваў сiтуацыю з пазыкамi грамадзян Беларусi першы намеснiк старшынi праўлення Нацбанка Павел Калаур, прадстаўляючы ў Авальнай зале праект закона "Аб крэдытных гiсторыях". Сапраўды, сёння грамадзяне "павiнны" банкам краiны не больш, не менш — 9 трлн рублёў.

— Мы ў свой час адмовiлiся ад магчымасцi стварэння прыватнага бюро крэдытных гiсторый, палiчыўшы, што гэту функцыю павiнен выконваць Нацбанк, — падкрэслiў першы намеснiк старшынi праўлення.

Сёння база даных Нацбанка па крэдытах, памер якiх перавышае 10 тысяч долараў (у эквiваленце), налiчвае 411 тыс. дагавораў. Крэдытныя гiсторыi будуць фармiравацца ў электронным выглядзе, а бюракратычныя перашкоды будуць мiнiмiзаваныя. Павел Калаур адзначыў, што законапраект заклiканы максiмальна абараняць iнтарэсы грамадзян. Так, напрыклад, з прыняццем дакумента ў iх з’явiцца магчымасць праверыць дакладнасць уласнай крэдытнай гiсторыi. Дэпутаты прынялi праект закона ў першым чытаннi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект аб выкарыстаннi атамнай энергii. Усталёўваецца прынцып прыярытэту абароны жыцця i здароўя цяперашняга i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика