Дробны і паскудны
Дробны і паскудны
Паводле даных на 1 чэрвеня гэтага года, у Беларусi ахвярамi ўкусаў кляшчоў сталi ўжо 3 тыс. 995 чалавек, з iх 2 тыс. 844 падверглiся нападзенню крывасмокаў у маi. Аб гэтым паведамiла энтамолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Святлана Яшкова. Больш усяго пацярпелых зарэгiстравана ў Мiнску (898 чалавек) i ў Магiлёўскай вобласцi (582). Прычым сталiчныя жыхары падверглiся нападам "вампiраў" не на тэрыторыi горада, а на дачных участках, у вёсцы ў сваякоў, у лясных масiвах. Колькасць кляшчоў (паводле даных стацыянарных пунктаў назiрання) узрасла ў сярэднiм па рэспублiцы за май у 1,6 раза, а ў Брэсцкай вобласцi — удвая. Святлана Яшкова адзначыла, што першыя выпадкi нападу iксодавых кляшчоў сёлета былi зафiксаваны ў першай дэкадзе сакавiка. А пiк iх актыўнасцi прыпадае на канец мая — першую дэкаду чэрвеня, пасля небяспека пачне паступова знiжацца. "У лясных i паркавых зонах трэба быць уважлiвымi, — сказала суразмоўца. — Па-першае, перад прагулкай адкрытыя ўчасткi цела трэба змазваць сродкамi, якiя адпужваюць крывасмокаў. Па-другое, неабходна адпаведная экiпiроўка, укусаў кляшчоў можна пазбегнуць, калi апранаць адзенне, якое шчыльна прылягае, i галаўны ўбор. Вельмi важна праводзiць сама- i ўзаемаагляды". Як паказвае вопыт шматгадовых назiранняў, 15—30 працэнтаў даследаваных кляшчоў былi iнфiцыраваны (летась гэты паказчык быў роўны 17 працэнтам). Пры выяўленнi кляшча, якi прысмактаўся, трэба як мага хутчэй дастаць яго са скуры, апрацаваць ранку ёдам. Рэшткi членiстаногага трэба аднесцi ў тэрытарыяльны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii для даследавання. Клешч мог быць заражаны хваробай Лайма або энцэфалiтам i перадаць iнфекцыю чалавеку. Калi высветлiцца, што ён быў iнфiцыраваны, то ўрачы палiклiнiкi прызначаць пацярпеламу прафiлактычнае лячэнне. Алена ПРУС, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных на 1 чэрвеня гэтага года, у Беларусi ахвярамi ўкусаў кляшчоў сталi ўжо 3 тыс. 995 чалавек, з iх 2 тыс. 844 падверглiся нападзенню крывас
|
|