"Звязду" чытала i буду чытаць
"Звязду" чытала i буду чытаць
Падпіска-2008 ...Не так даўно я пiсала ў рэдакцыю, бо мела вялiкую просьбу. Цяпер пiшу, каб падзякаваць: хоць на старасцi гадоў ды збылася мая мара, знайшлася любiмая песня "Небо темно-синее". Хаджу цяпер, спяваю, на той матыў, якi ведала, i на душы добра. Так што дай Бог здароўя тым людзям, якiя гэтаксама, як i я, песню запомнiлi i не паленавалiся, прыслалi словы, добрага, доўгага веку i самой газеце, якая адгукаецца на самыя розныя просьбы. За гэта "Звязду" i любяць. Я вось чытала яе i буду чытаць! А яшчэ — буду раiць, каб газету выпiсвалi iншыя, каб чытачоў у яе стала болей. М.М. Маршалкiна, п.а. Язеры, Чэрыкаўскi раён. Ад рэдакцыi. А вы не забылiся падпiсацца? Не забылiся параiць iншым?.. Тады прыхiльнiкаў у найстарэйшай беларускай газеты, мо, i насам- рэч не стане меней...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Не так даўно я пiсала ў рэдакцыю, бо мела вялiкую просьбу. Цяпер пiшу, каб падзякаваць: хоць на старасцi гадоў ды збылася мая мара, знайшлася любiм
|
|