Паважаныя пасажыры, беражыце свае рэчы!
Паважаныя пасажыры, беражыце свае рэчы!
Часцей за ўсё людзі расстаюцца з каштоўнымi рэчамi ў месцах з хуткай дынамiкай: на вакзалах, у грамадскiм транспарце i таксi. На жаль, адзiнага агульнагарадскога стала знаходак у Мiнску няма. Куды звяртацца ў тым выпадку, калi вы нешта згубiлi? І наколькi рэальна вярнуць страчаную рэч? На гэтыя пытаннi шукала адказы карэспандэнт газеты "Звязда". Праверка на сумленнасць Нядзеля. Аўтавакзал Маскоўскi. Людзей — гаць гацi. Адны вяртаюцца з лецiшча цi з бацькоўскага дома, iншыя чакаюць аўтобуса, каб паехаць дадому з гасцiннага Мiнска. Цудоўны момант, каб правесцi эксперымент. Вымаю грошы з кашалька i пакiдаю там толькi стары пластыкавы студэнцкi бiлет. Пасля, быццам бы выпадкова, забываю яго на лаўцы. Што вы думаеце?.. I пяцi хвiлiн не прайшло, як мяне па гучнагаварыльнiку папрасiлi падысцi да начальнiка змены, каб забраць кашалёк. Iна Аркадзьеўна Бажэнава, начальнiк змены, расказала, што такiя няўважлiвыя пасажыры, як я, не рэдкасць. — Кожны дзень нехта нешта губляе. Усе згубленыя рэчы мы перадаём у камеру для захоўвання, дзе яны, згодна з актам, могуць знаходзiцца на працягу месяца (прадукты, якiя хутка псуюцца, знiшчаем раней). Тое ж самае адбываецца i з рэчамi, якiя знойдзены ў цягнiках, электрычках i мiжгароднiх аўтобусах. На нашым аўтавакзале суткi знаходжання любой рэчы выльюцца ў 1000 рублёў. А за месяц набягае аж 30 000. Апошнiм часам студэнты пакiдаюць тут свае курсавыя i дыпломныя работы (усмiхаецца). Мы, вядома ж, уваходзiм у iх становiшча i не бяром з iх грошы. Але, безумоўна, не ўсе людзi такiя сумленныя, як мой выратавальнiк, таму большасць згубленых рэчаў да начальнiка змены не даходзiць. I ў рэчаў з’яўляюцца ногi Прыкладна такая ж сiтуацыя назiраецца i ў гарадскiх аўтобусах, трамваях i тралейбусах. Паводле слоў дыспетчара аддзела перавозак фiлiяла аўтапарка № 5 КУП "Мiнсктранс", на дыспетчарскiя станцыi аўтобусных паркаў апошнiя гады знойдзеныя рэчы амаль не паступаюць. — I справа не ў тым, што сталi менш губляць, званкi ж паступаюць, а ў тым, што ў забытых у транспарце рэчаў адразу ж з’яўляюцца ногi. Толькi ў рэдкiх выпадках знойдзеныя чужыя рэчы свядомыя пасажыры нясуць вадзiцелю цi ў дыспетчарскую. Самымi забыўлiвымi ў свеце лiчацца iтальянцы. Штогод яны страчваюць у цягнiках каля 140 тысяч розных рэчаў: ад гiтары да ўстаўных зубоў. Усе гэтыя рэчы захоўваюцца ў мясцовых бюро знаходак, а пасля трох месяцаў, калi яны не былi запатрабаваныя гаспадаром, трапляюць на склад арганiзацыi, якая два разы на год праводзiць аўкцыён страчаных рэчаў. Самым незвычайным лотам быў парашут. Што датычыцца мусульман, то яны практычна не губляюць свае рэчы. Аднойчы наш суайчыннiк у Арабскiх Эмiратах пакiнуў ля крамы сумку з вiдэакамерай i вiдэамагнiтафонам. Патэлефанаваў у палiцэйскi ўчастак, калi выявiў знiкненне. Там падобны зварот — нонсенс: "Вашы рэчы там, дзе вы iх пакiнулi. У нас за такое злачынства руку адсякаюць". Вельмi часта ў аўтапарк тэлефануюць бацькi, дзецi якiх забываюцца ў аўтобусе ранцы, пакеты з формай. Такiя рэчы, звычайна, знаходзяцца. — Мы даём каардынаты канцавой дыспетчарскай станцыi, дзе людзям дапамагаюць звязацца з вадзiцелем аўтобуса. Але, ведаеце, не ўсе людзi шукаюць свае рэчы. Напрыклад, перад Новым годам вадзiцель знайшоў у салоне аўтобуса дзiцячыя боцiкi, хацеў вярнуць, але не ведаў каму. Часта тэлефануюць пасля святочных гулянняў. Спачатку людзi страчваюць галаву, а пасля рэчы (пераважна, дакументы, ключы, сумкi i мабiльныя тэлефоны). ... Калi ж згубiлi нешта ў метро, трэба неадкладна звярнуцца ў аддзел унутраных спраў па ахове Мiнскага метрапалiтэна, куды паступаюць усе знойдзеныя рэчы. ... Напэўна, вяртанне рэчаў — гэта пытанне не толькi сумлення, але i дастатку людзей. Таму самыя большыя шанцы знайсцi згубленую рэч — у пасажыраў таксi. Большасць такiх знаходак прыходзiцца на выхадныя днi. Дарэчы, атрымаць iнфармацыю аб страчаных рэчах у таксi можна, калi патэлефанаваць у дыспетчарскiя службы таксi. Там вам дапамогуць адшукаць вадзiцеля. Ты мне — я табе З усiх рэчаў, якiя чалавек губляе, верагодней за ўсё знайсцi дакументы. Iх свядомыя грамадзяне прыносяць у мiлiцыю, цi самi вяртаюць уладальнiкам у надзеi атрымаць узнагароду. Згодна з палажэннямi Грамадзянскага кодэкса, пры выяўленнi гаспадара вы маеце права разлiчваць на ўзнагароду ў памеры дваццацi працэнтаў ад кошту рэчы. У выпадку, калi яна з’яўляецца каштоўнай толькi для ўладальнiка, узнагарода будзе дагаворнай. А калi на працягу шасцi месяцаў нiхто не заяўляе аб страце, то рэч становiцца маёмасцю чалавека, якi яе знайшоў. I губляць дапамагаюць... Але нельга ўсе страты тлумачыць толькi рассеянасцю. Вельмi часта нам дапамагаюць губляць. Займаюцца гэтым злодзеi. Незаўважна выцягваюць з кiшэняў i сумак мабiльнiк цi кашалёк (бяруць грошы, а дакументы выкiдваюць). Застаецца толькi спадзявацца, што нейкi ўважлiвы прахожы iх знойдзе. Напрыклад, толькi ў Заводскiм раёне горада Мiнска за пяць апошнiх месяцаў здзейснена 967 крадзяжоў, сярод iх украдзена 232 мабiльныя тэлефоны, большасць якiх — у грамадскiм транспарце. "Bookcrossing" — гэта рух, якi налiчвае больш за чатырыста тысяч удзельнiкаў па ўсiм свеце. Працэс буккросiнгу складаецца з самага простага дзеяння, заснаванага на прынцыпе "прачытаў — аддай iншаму". Людзi пакiдаюць свае кнiгi на вулiцы, каб любы ахвотнiк мог iх прачытаць. Што такое кнiга? Калi вы адказалi, што кнiга — гэта, перш за ўсё, думка, то вам стане зразумелай асноўная iдэя буккросiнгу. Iдэя аб тым, што ўсе кнiгi, якiя стаяць на палiцы, — гэта кнiгi ў матэрыяльным выкананнi. Духоўнымi яны былi толькi ў працэсе чытання. Буккросеры заклiкаюць зрабiць з кнiгi поўнасцю духоўны прадмет. Аднавiць першапачатковы сэнс. Бо аўтар пiша кнiгу не дзеля таго, каб яе надрукавалi. Ён i ёсць той самы першы буккросер. Ён дзелiцца сваёй думкай з мiльёнамi. А мы падзелiмся яго думкай яшчэ з некалькiмi людзьмi. Усе кнiгi, якiя пакiдаюць буккросеры, абсалютна бясплатныя. Вось будзе радасць тым, хто iх знойдзе. I сам працэс наўмыснага забывання кнiгi прыносiць шмат станоўчых эмоцый i перажыванняў. Вы гатовы паспрабаваць? Тады бярыце кнiгу з палiцы i далучайцеся.— Многiя ўмудраюцца падманваць мiлiцыю: чалавек упэўнены, што згубiў тэлефон, а ў заяве пiша, што яго ўкралi, — расказвае начальнiк РУУС Заводскога раёна горада Мiнска Вадзiм Мядзвецкi. — Матывацыя адна: "сябар сказаў, што мiлiцыя шукае толькi крадзеныя тэлефоны". Справа ў тым, што многiя не разумеюць, што пошук тэлефона для мяне, напрыклад, аднолькавы, што па факце кражы, што па факце страты. У любым выпадку я яго буду шукаць i працэдура пошуку фактычна аднолькавая. Адзiнае адрозненне: калi тэлефон страчаны — я яго шукаю максiмум месяц, калi ўкрадзены — то два месяцы, бо будзе ўзбуджана крымiнальная справа. Юрыдычныя ж наступствы кардынальна супрацьлеглыя, таму чалавек адразу папярэджваецца аб крымiнальнай адказнасцi за хлусню. Калi ж чалавек не ведае цi не памятае (быў, напрыклад, у стане алкагольнага ап’янення), якiм чынам ён страцiў тэлефон, лепш пiсаць "знiк пры невядомых абставiнах". ... — Колькасць крадзяжоў у транспарце можна зменшыць, але толькi агульнымi намаганнямi пасажыраў, мiлiцыi i вадзiцеляў, — перакананы Вадзiм Мядзвецкi. — Па-першае, тэлефон лепш набываць у магазiнах i салонах (i там можна цяпер набыць недарагi новы тэлефон). Тады зменшыцца колькасць крадзяжоў мабiльных, бо не будзе каму iх збываць. Калi няма попыту, не будзе i прапановы. Па-другое, вадзiцелям грамадскага транспарту трэба ўзяць за правiла ў час пiк, калi людзi едуць на работу цi вяртаюцца з работы, папярэджваць пасажыраў, каб яны пiльна сачылi за сваiмi рэчамi. Пасажыры ж у сваю чаргу не павiнны лiчыць варон у гэты час. У першую чаргу, ад увагi кожнага з нас залежыць захаванасць нашай маёмасцi. ... Нехта губляе, а нехта знаходзiць — такога колазвароту рэчаў не пазбегнуць. Але губляючы матэрыяльныя каштоўнасцi, важна не страцiць духоўныя. Таму, калi вы выпадкова знайшлi чужую рэч, перш чым яе прысвоiць, паспрабуйце паставiць сябе на месца яе гаспадара... Па каментарый я звярнулася да прэс-сакратара ААТ "ААБ Беларусбанк" Сяргея Верашчака: — Калi чалавек страцiў картку i iншаму чалавеку стаў вядомы пiн-код, уладальнiк рахунка (гаспадар карткi) павiнен неадкладна, перш чым звярнуцца ў мiлiцыю, заявiць аб гэтым у банк для блакiроўкi карткi. Важна не даць магчымасцi iншаму чалавеку выкарыстаць вашу картку. Для гэтага неабходна правесцi яе блакiроўку, патэлефанаваўшы па нумары (017) 299 25 26. Затым трэба звярнуцца ў фiлiял, дзе вы атрымлiвалi картку, i напiсаць заяву аб яе страце. У межах пяцi дзён клiент атрымлiвае новы ключ доступу да свайго карт-рахунка. Перавыпуск "зарплатнай" карткi каштуе 10 тысяч рублёў. Паводле слоў начальнiка РУУС Заводскага раёна Мiнска Вадзiма Мядзвецкага, пасля таго як людзi пачалi атрымлiваць зарплату па пластыкавых картках, павялiчылася колькасць зваротаў, як правiла жанчын, з нагоды страты гэтай карткi. "Я згубiла кашалёк, у якiм ляжала пластыкавая картка i паперка з запiсам пiн-кода (некаторыя ўмудраюцца на картцы напiсаць свой пiн-код, каб злачынцам было зручней зняць грошы). Да таго моманту, пакуль я паспела заблакаваць картку, з яе знялi грошы". У такой сiтуацыi можна падаць заяву па факце крадзяжу грошай. Да пiсьмовай заявы аб страце i крадзяжы карткi ўладальнiк рахунка поўнасцю нясе адказнасць за аперацыi па яго картцы. Акрамя таго, нават тады, калi вы згубiлi картку VISA Electron i перакананыя, што нiхто не ведае ваш пiн-код, усё роўна трэба звярнуцца ў банк, каб заблакаваць картку, бо ў некаторых крамах можна разлiчвацца карткай i без уводу пiн-кода (тут многае залежыць ад прадаўца, якi абавязаны папрасiць пакупнiка паставiць уласны подпiс на квiтку i параўнаць яго з подпiсам на картцы). Знайсцi таго, хто зняў грошы па страчанай картцы рэальна, бо кожны банкамат забяспечаны сiстэмай вiдэаназiрання. Але гэта ўжо справа праваахоўных органаў. Галоўная ўмова для клiентаў — выкананне элементарных правiлаў карыстання карткай, усе яны прапiсаны ў дагаворы. I перш за ўсё ўладальнiк карткi павiнен трымаць свой пiн-код у сакрэце, яго не ведаюць нават у банку. Своечасова паведамляйце ў выпадку страты — i банк гарантуе захаванасць вашых сродкаў, — падкрэслiў Сяргей Верашчак. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часцей за ўсё людзі расстаюцца з каштоўнымi рэчамi ў месцах з хуткай дынамiкай: на вакзалах, у грамадскiм транспарце i таксi. На жаль, адзiнага агульн
|
|