21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З гроднзенскага тэлебачання знікла беларуская мова

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У эфіры гарадзенскага абласнога тэлебачаньня больш не пачуеш беларускай мовы. Пераведзена на расейскую мову апошняя праграма — выпуск навінаў.

Тэлерадыёкампаніяй “Гродна” цяпер кіруе Мікалай Мельячэнка. Ён пачынаў як карэспандэнт, рабіў спартыўныя сюжэты на беларускай мове. Я спытаўся ў яго: чым выкліканы перавод выпуску навінаў на расейскую мову? Ці застанецца беларуская мова на тэлебачаньні ўвогуле?

Мельячэнка: “Беларуская мова будзе, будзе выходзіць праграма, якая будзе расказваць аб беларусах за мяжой. Яна будзе выходзіць з новага сэзону, кожны тыдзень”.

Карэспандэнт: Але новую праграму плянуецца запусьціць толькі ў верасьні. Сёньня ніводнай праграмы на беларускай мове няма. Чым выкліканы перавод выпуску навінаў на расейскую мову?

Мельячэнка: “Ну, гэта ўжо тэндэнцыя такая паўсюдная, ва ўсіх рэгіёнах такая сытуацыя склалася, што ўсе навіны рэгіянальныя на рускай мове, і на цэнтральных каналах таксама. Можа, запатрабаваныя, скажам так, навіны больш на рускай мове, то мы так і робім”.

Днямі яшчэ вядучы выпуску навінаў гаварыў па-беларуску, але ўсе сюжэты была на расейскай. Сёньня на расейскай мове ўжо ўсё цалкам, кажа спадар Мельячэнка і сам пераходзіць на расейскую мову.

Мельячэнка (па-расейску): “Гэта ўжо тэндэнцыя такая тэлевізійная ў краіне, таму самі разумееце, у любым выпадку, гэта ня значыць, што мы будзем сваю самасьвядомасьць умацоўваць, калі будзем на беларускай, правільна? Усе ў нейкай ступені патрыётамі зьяўляемся. Калі навіну на беларускай, гэта ня значыць, што мы праяўляем патрыятызм, а калі на рускай, то наадварот, не, канечне”.

Сябры партыі БНФ накіравалі ліст спадару Мельячэнку. Гаворыць Сяргей Мальчык — кіраўнік абласной структуры партыі:

“Калі была гэтая заява новага кіраўніка гарадзенскага аблтэлерадыё, мы адразу накіравалі ад гарадзкой арганізацыі партыі БНФ ліст на яго імя з патрабаваньнем захаваць беларускую мову хаця б у выпусках навінаў. Бо й так русыфікацыя ідзе татальная. Зразумела, што гэта чалавек, які жыў у Горадні, ён гарадзенец, і мы лічым, што традыцыі моўныя варта было б захоўваць хаця б у заходніх рэгіёнах Беларусі, у Горадні. Але ёсьць палітыка дзяржавы, і гэтая палітыка накіраваная на ўніфікацыю, у тым ліку гэта датычыць і моўнага пытаньня”.

Кіраўнік тэлерадыёкампаніі “Гродна” Мікалай Мельячэнка кажа, што ліст ад гарадзкой арганізацыі партыі БНФ атрымаў, але адказваць на яго ня будзе.

Сяргей Астраўцоў





Первоисточник: Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эфіры гарадзенскага абласнога тэлебачаньня больш не пачуеш беларускай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика