Паважаныя ўрачы, правізары, фельчары, медыцынскiя сёстры, фармацэўты,
Паважаныя ўрачы, правізары, фельчары, медыцынскiя сёстры, фармацэўты,
Па шматгадовай традыцыi кожную трэцюю нядзелю чэрвеня наша краiна адзначае Дзень медыцынскiх работнiкаў. 2008 год аб’яўлены ў Беларусi Годам здароўя, i першарадная задача дзяржавы i грамадства заключаецца ў вырашэннi ўсяго комплексу праблем па ўмацаваннi здароўя беларускага народа, каб здаровы лад жыцця стаў натуральнай патрэбнасцю кожнага чалавека, своеасаблiвай нацыянальнай iдэяй. Развiццё аховы здароўя было, ёсць i будзе найважнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на тое, каб якасная пярвiчная i высокатэхналагiчная медыцынская дапамога была даступная кожнаму грамадзянiну Беларусi незалежна ад таго, жыве ён у сталiчным мегаполiсе або ў маленькай палескай вёсачцы. У апошнiя гады гэта палiтыка забяспечыла рост працягласцi жыцця i нараджальнасцi насельнiцтва, знiжэнне смяротнасцi нашых суайчыннiкаў. Гэтыя дасягненнi ў многiм сталi магчымыя дзякуючы поспехам рэспублiкi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi, комплекснаму перааснашчэнню лячэбных устаноў новым абсталяваннем, высокаму прафесiяналiзму, ведам i працавiтасцi медыцынскiх работнiкаў, якiя прысвяцiлi сваё жыццё клопату аб здароўi чалавека. У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам новых поспехаў i здзяйсненняў у вашай адказнай i высакароднай працы, моцнага здароўя, дабрабыту, мiру i радасцi вам i вашым блiзкiм. З прафесiйным святам, дарагiя сябры! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па шматгадовай традыцыi кожную трэцюю нядзелю чэрвеня наша краiна адзначае Дзень медыцынскiх работнiкаў. |
|