Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня выдаў Дэкрэт № 12 "Аб устанаўленнi
Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня выдаў Дэкрэт № 12 "Аб устанаўленнi памераў сацыяльных пенсiй".
Дэкрэт прадугледжвае павелiчэнне памераў сацыяльных пенсiй i спрашчэнне парадку iх вылiчэння — у працэнтах ад бюджэту пражытковага мiнiмуму, што будзе адпавядаць парадку вылiчэння ўсiх iншых сацыяльных выплат. Пры ўстанаўленнi новых памераў сацыяльных пенсiй захоўваецца падыход па катэгорыi, але прадугледжваецца забяспечыць усiм непрацаздольным грамадзянам (незалежна ад таго, iдзе гаворка аб дзецях, маладых iнвалiдах або асобах, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту) сацыяльныя пенсii на ўзроўнi не нiжэйшым за 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Сацыяльныя пенсii ўстаноўлены: для iнвалiдаў І групы, у тым лiку iнвалiдаў з дзяцiнства, — 85 працэнтаў БПМ; iнвалiдаў з дзяцiнства II групы — 75 працэнтаў, iнвалiдаў II групы, дзяцей у выпадку страты кармiцеля — 65 працэнтаў (на кожнае дзiця); iнвалiдаў III групы — 55 працэнтаў; асобаў, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту, — 50 працэнтаў, дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў у залежнасцi ад ступенi страты здароўя — ад 60 да 85 працэнтаў. Зыходзячы з бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах сакавiка 2008 г., якi дзейнiчае зараз, памеры сацыяльных пенсiй для iнвалiдаў I, II i III груп складуць адпаведна Br178,5 тыс., Br136,5 тыс. i Br115,6 тыс., для асобаў, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту, — Br105,1 тыс. Пры гэтым забяспечваецца неабходная дыферэнцыяцыя працоўных i сацыяльных пенсiй. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкрэт прадугледжвае павелiчэнне памераў сацыяльных пенсiй i спрашчэнне парадку iх вылiчэння — у працэнтах ад бюджэту пражытковага мiнiмуму, што будзе |
|