21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэалізацыя ўказа аб дзяржзакупках дала магчымасць зэканомiць летась амаль Br170 млрд бюджэтных сродк

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэалізацыя ўказа аб дзяржзакупках дала магчымасць зэканомiць летась амаль Br170 млрд бюджэтных сродкаў

Рэалiзацыя ўказа аб дзяржаўных закупках дала магчымасць у 2007 годзе дасягнуць эканомii бюджэтных сродкаў у суме амаль Br170 млрд. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення парадку дзяржаўных закупак. 

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэты дакумент стаў своеасаблiвым каркасам, вакол якога выбудоўвалася сiстэма дзяржаўных закупак. У адпаведнасць з iм прыведзены рашэннi, прынятыя раней органамi ўлады.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перш чым прыняць рашэнне па праекту ўказа, у якiм удакладняюцца палажэннi сiстэмы дзяржаўных закупак, якая склалася паўтара года таму, неабходна выслухаць меркаваннi прадстаўнiкоў усiх зацiкаўленых бакоў, кантралюючых органаў, а таксама практыкаў. Галоўнае пытанне — наколькi гэты дакумент адпавядае патрабаванням i цi будзе з яго прыняццем створаны надзейны бар’ер бюракратызму i непатрэбным затрымкам, што мелi месца.

"Важна, каб усе этапы i элементы працэдуры дзяржаўных закупак былi дакладна прапiсаны i мелi адназначнае тлумачэнне. Любая няпэўнасць — гэта тая самая "мутная вада", якую паспяшаюцца выкарыстаць нячыстыя на руку, стараючыся атрымаць незаконны даход", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што трэба сфармiраваць такi парадак дзяржаўных закупак, якi забяспечваў бы iх празрыстасць, канкурэнтнасць, а таксама рацыянальнае i эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

Аб’ём дзяржаўных закупак за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у мiнулым годзе склаў Br13,5 трлн, паведамiў Прэзiдэнт Беларусi.

Прэзiдэнт падкрэслiў: "Гэта вялiкiя грошы, i вельмi важна, каб яны былi зрасходаваны максiмальна эфектыўна. Мае адносiны да парадку выкарыстання бюджэтных сродкаў вы ведаеце. Нi адзiн рубель не павiнен быць патрачаны ўпустую. А патрабаванне за вольнае або мiжвольнае разбазарванне дзяржаўных рэсурсаў павiнна быць вельмi жорсткiм". Пытанне ўдасканалення парадку дзяржзакупак — асноўнае. Сутнасць у тым, каб не забюракратызаваць гэты працэс. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што галоўная мэта абмеркавання — як зрабiць так, каб за гэтыя сродкi закупiць як мага больш.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, як сведчыць сусветны вопыт, альтэрнатывы конкурснаму працэсу дзяржаўных закупак няма, у адваротным выпадку — карупцыя i злоўжываннi. А пазбегнуць гэтага можна толькi стварыўшы эфектыўную сiстэму правiлаў, якiя падрабязна рэгламентуюць усе этапы працэсу закупак, выбудаваўшы выразныя механiзмы кантролю за дакладным выкананнем гэтых правiлаў. Менавiта таму ў 2006 годзе было прыведзена ў сiстэму заканадаўства аб закупках, прыняты ўказ "Аб дзяржаўных закупках", дзе жорстка рэгламентаваны парадак iх правядзення, устаноўлена эканамiчная i адмiнiстрацыйная адказнасць за парушэнне гэтага парадку.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэалiзацыя ўказа аб дзяржаўных закупках дала магчымасць у 2007 годзе дасягнуць эканомii бюджэтных сродкаў у суме амаль Br170 млрд. Аб гэтым паведамiў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика