21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэндэнцыя зніжэння цэнаў на другасным рынку жылля Мiнска можа захавацца i восенню

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэндэнцыя зніжэння цэнаў на другасным рынку жылля Мiнска можа захавацца i восенню

Такую думку карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Беларускага таварыства ацэньшчыкаў Мiкалай Трыфанаў.

"У любым выпадку зразумела, што даходнасць рынку кватэр, якая прыцягвала туды грошы i нагнятала цэны, сябе вычарпала. Гэта пацвярджаюць i замежныя iнвестары, якiя пераключылi свой iнтарэс на нежылую нерухомую маёмасць — будаўнiцтва гандлёва-забаўляльных, адмiнiстрацыйных цэнтраў".

Паводле даных Беларускага таварыства ацэньшчыкаў, са студзеня па красавiк 2008 года сярэдняя цана квадратнага метра жылля знiзiлася з $2036 да $1986. Цяпер сярэднi кошт квадратнага метра вагаецца на ўзроўнi $1990 плюс-мiнус $10, да канца лета магчыма яго плаўнае падзенне да $1980 таксама з некаторымi ваганнямi.

Мiкалай Трыфанаў не згадзiўся з экспертамi, якiя адзначаюць пасiўнасць у апошнiя месяцы пакупнiкоў жылля. Паводле даных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у красавiку гэтага года было прададзена 975 кватэр. Гэта колькасць заключаных здзелак стала новым рэкордам з лiпеня 2006 года, калi было прададзена 825 кватэр. Для параўнання: у студзенi 2007 года купiлi 197 кватэр, у лiпенi — 244 кватэры, у кастрычнiку — 461, у студзенi 2008 года — 364. На думку старшынi Беларускага таварыства ацэньшчыкаў, здзелкi, якiя былi адкладзены патэнцыянальнымi пакупнiкамi паўгода-год таму, у гэтым годзе будуць заключаны.

У І квартале гэтага года сярэднi кошт жылля знiзiўся ва ўсiх раёнах Мiнска, за выключэннем Цэнтральнага i Ленiнскага. У апошнiм цэны выраслi асаблiва моцна — з $2020 у студзенi гэтага года да $2027 у красавiку. На 1 долар з невялiкiм, да $2258 за 1 кв.м, павялiчыўся кошт жылля ў Цэнтральным раёне.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Беларускага таварыства ацэньшчыкаў Мiкалай Трыфанаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика