21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Піцер бакi выцер

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Піцер бакi выцер

На свае вочы

У мiнулым артыкуле "Беларускi Пецярбург" пастараўся распавесцi пра пiцерскiх беларусаў. Аднак ёсць (бываюць) у горадзе на Няве i нашы суграмадзяне. Не толькi на экскурсiях, але i па справах. Падчас прэс-тура беларускiх i саюзных СМI, наладжанага мiжнародным цэнтрам iнтэграцыйнай iнфармацыi, грамадскiм прэс-цэнтрам Дома прэсы, давялося, напрыклад, папрысутнiчаць на пасяджэннi Сумеснай камiсii па развiццi супрацоўнiцтва Ленiнградскай вобласцi i Рэспублiкi Беларусь. Беларускiя iнтарэсы адшукалiся i падчас вiзiтаў на прадпрыемствы Санкт-Пецярбурга. Аднак спачатку пра тое, дзе беларусаў не было. Прынамсi, нi ў спiсах удзельнiкаў, нi жыўцом нiкога знайсцi не ўдалося. Размова пойдзе пра ХII Пецярбургскi мiжнародны эканамiчны форум, якi праходзiў якраз тымi днямi. 

ПМЭФ — па сутнасцi расiйскi адказ швейцарскаму Давосу. Калi зусiм проста — "тусоўка" багацейшых i самых уплывовых людзей свету. Пра гэта можна было здагадацца па колькасцi акiянскiх лайнераў i самых дарагiх яхтаў, якiя раптоўна апынулiся ў Фiнскiм залiве i нават "запаркавалiся" каля набярэжнай Нявы побач з незабыўнай "Аўрорай". Вось такi своеасаблiвы рэванш сусветнага капiталу ў цэнтры "калыскi трох рэвалюцый". Асаблiвы ажыятаж традыцыйна выклiкала яхта Pelorus, якая належыць расiйскаму алiгарху, губернатару Чукоткi Раману Абрамовiчу. 115-метровае судна коштам 129 мiльёнаў долараў не памясцiлася ў месцы агульнай швартоўкi для гасцей побач з "Ленэкспа" i таму яго размясцiлi на Англiйскай набярэжнай. Прычым, "паркоўка" уладальнiку Чэлсi не каштавала нi долара, у той час як з уладальнiкаў iншых яхтаў за стаянку ў цэнтры Пецярбурга бяруць ад трох да чатырох тысяч за суткi.

Сярод iншых заўважных асобаў форуму можна назваць прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева, якi i адкрыў мерапрыемства, мiнiстра фiнансаў Германii Пеэра Штэйнбрука, мiнiстра гандлю ЗША Карласа Гуцiераса, кiруючага дырэктара Сусветнага Банка Нгозi Аконьо-Iвела, прэзiдэнта "Майкрасофт Iнтэрнэйшнл" Жан-Фiлiпа Куртуа, галоўнага рэдактара газеты "Файнэншл Таймс" Лаянела Барбера, старшыню праўлення ААТ "Газпрам" Аляксея Мiлера, гендырэктара "Расатама" Сяргея Кiрыенку, прэзiдэнта ААТ "Лукойл" Вагiта Алекперава i многiх iншых. Усяго ў мерапрыемстве ўзялi ўдзел больш за 10 тысяч чалавек, у тым лiку — 2300 удзельнiкаў i 800 прадстаўнiкоў СМI. На форум прыехалi 74 афiцыйныя дэлегацыi, прысутнiчалi кiраўнiкi дзяржаў, прэм’еры, вiцэ-прэм’еры, мiнiстры, кiраўнiкi сусветных кампанiй.

Вынiкi ХII ПМЭФ нават у грашовым вымярэннi таксама ўражваюць: за два днi заключана здзелак на 14,6 млрд долараў. З больш дробязнага — госцi памiж справамi набылi некалькi прыватных самалётаў, якiя адна амерыканская кампанiя прадстаўляла побач з прэс-цэнтрам.

Сярод пытанняў, што абмяркоўвалiся на форуме, многiя ў той цi iншай ступенi датычылiся i iнтарэсаў нашай дзяржавы. Напрыклад, "Нацыянальныя iнтарэсы i глабальныя правiлы: выклiкi будучынi", "Свет адной валюты", "Энергетыка — глабальныя iгракi i арбiтры. Узаемазалежнасць, партнёрства, канкурэнцыя"...

У той час, як на Васiльеўскiм востраве вырашалiся лёсы сусветнай эканомiкi, у рэзiдэнцыi губернатара Ленiнградскай вобласцi не менш плённа працавала беларуская дэлегацыя на чале з вiцэ-прэм’ерам Беларусi Андрэем Кабяковым. На пасяджэннi сумеснай камiсii разглядалiся пытаннi супрацоўнiцтва гандлёва-прамысловых палат, паставак трактароў i сельскагаспадарчай тэхнiкi з Беларусi, узаемных паставак прадукцыi аграпрамысловага комплексу, развiцця супрацоўнiцтва i кааперацыi ў галiне будаўнiцтва, рэалiзацыi сумесных праектаў на тэрыторыi Ленiнградскай вобласцi.

Як адзначыў падчас iмправiзаванай прэс-канферэнцыi па вынiках пасяджэння Андрэй Кабякоў, гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Ленiнградскай вобласцю развiваецца даволi дынамiчна. Летась аб’ём таваразвароту павялiчыўся ў паўтара раза, а сёлета да канца года можа перавысiць 400 млн долараў. Адметна, што сальда знешняга гандлю для Беларусi складваецца адмоўнае. I гэта пры тым, што Ленвобласць не мае нафты i газу. Паводле слоў Андрэя Ўладзiмiравiча, гэта з’яўляецца стымулам для беларускага боку. У найблiжэйшы час будуць вызначаны пазiцыi, якiя наша рэспублiка зможа прапанаваць рэгiёну Расii з тым, каб збалансаваць таваразварот.

Паводле слоў вiцэ-прэм’ера, Урад Беларусi i Урад Ленiнградскай вобласцi распрацоўваюць праграму супрацоўнiцтва на 2009—2011 гады. Аналагiчная праграма на 2006—2008 гады ў асноўным выконваецца. Ёсць пазiтыўныя вынiкi: павялiчваюцца пастаўкi беларускай сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнiкi. Рэгiён праяўляе цiкавасць да магчымасцяў беларускiх будаўнiкоў i вытворцаў будаўнiчых матэрыялаў. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, далейшае нарошчванне таваразвароту будзе адбывацца, у першую чаргу, за кошт павелiчэння паставак па традыцыйных накiрунках, у прыватнасцi, сельгастэхнiкi. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi падкрэслiў, што развiццё аграрна-прамысловага комплексу ў Ленiнградскай вобласцi знаходзiцца на высокiм ўзроўнi i патрабуе адпаведнага ўзроўню тэхнiкi. У сувязi з гэтым ужо ў самы блiзкi час узоры беларускай сельскагаспадарчай тэхнiкi могуць быць накiраваны для выпрабаванняў на палiгоны Ленiнградскай вобласцi, каб больш шырока прадэманстраваць яе магчымасцi.

Падчас пасяджэння сумеснай камiсii Андрэй Кабякоў выканаў i яшчэ адну прыемную мiсiю: уручыў ордэн Пашаны губернатару Ленiнградскай вобласцi, нашаму земляку Валерыю Сердзюкову за значны ўклад у развiццё гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i рэгiёнам РФ.

Вялiкi iнтарэс да супрацоўнiцтва з беларускiмi прадпрыемствамi праяўляюць i прадпрыемствы Санкт-Пецярбурга.

ААТ "Звезда" — вядучы расiйскi вытворца лёгкiх высокаабаротных дызельных рухавiкоў для суднабудавання, чыгуначнага транспарту. Адным з галоўных партнёраў прадпрыемства з’яўляецца Беларуская чыгунка. Сёння на БЧ эксплуатуецца больш за 100 дызеляў тыпу ДР1 з больш як 230 рухавiкамi ААТ "Звезда". Прадпрыемства таксама з’яўляецца афiцыйным удзельнiкам Праграмы развiцця Беларускай чыгункi да 2010 года i праграмы мадэрнiзацыi дзеючага i ўкаранення новага рухомага саставу. ААТ узяло ўдзел у стварэннi новай серыi пасажырскiх дызель-цягнiкоў павышанай камфортнасцi, якiя будуе паводле заказу Беларускай чыгункi Рыжскi вагонабудаўнiчы завод.

Летась прадпрыемства разам з БЧ распачала праект мадэрнiзацыi дызель-цягнiка серыi ДР1А з заменай рухавiкоў папярэдняга пакалення на сучасныя эканамiчныя рухавiкi магутнасцю 1500 к. с. З павышанай надзейнасцю, палепшанымi экалагiчнымi i эксплуатацыйнымi характарыстыкамi. Дастаткова адзначыць, што мотарэсурс навiнкi павялiчаны практычна ўдвая! Цяпер першы мадэрнiзаваны дызель-цягнiк праходзiць доследную паднаглядную эксплуатацыю на дыстанцыi Мiнск—Гомель. На сярэдзiну мая яго прабег склаў 48 000 км: фактычна поўны абарот вакол зямнога шара прайшоў без заўваг. У выпадку паспяховага завяршэння выпрабаванняў у лiстападзе будзе сфармiравана праграма паэтапнай мадэрнiзацыi ўсяго парка дызель-цягнiкоў серыi ДР1А на Беларускай чыгунцы. Агульны аб’ём мадэрнiзацыi ацэньваецца прыкладна ў 150 адзiнак дызельных рухавiкоў.

ААТ "Авангард", найбуйнейшае навукова-вытворчае аб’яднанне Расii, — прадпрыемства зусiм iншага кшталту. Асноўны накiрунак яго дзейнасцi — мiкраэлектронiка i мiкрасiстэматэхнiка.

Мiкрасiстэматэхнiка (МСТ) — гэта новая галiна навукi i тэхнiкi, мэта якой — стварэнне мiкрасiстэм, што забяспечваюць успрыняцце фiзiчных, хiмiчных, i бiялагiчных характарыстык асяроддзя. Улiчваючы велiзарную патрэбу Саюзнай дзяржавы ў сучасных сiстэмах i электроннай элементнай базе для iх, заснаванай на апошнiх дасягненнях у галiне сiстэматэхнiкi i нанатэхналогiй, ААТ "Авангард" разам з беларускiм ДНДА "Планар" выступiлi iнiцыятарамi распрацоўкi навукова-тэхнiчнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка i стварэнне новага пакалення мiкрасiстэматэхнiкi i ўнiфiкаваных iнтэграваных сiстэм двайнога прызначэння на яе аснове" на 2007—2011 гады. Прынята рашэнне ў рамках названай праграмы стварыць Расiйска-Беларускi цэнтр "Мiкрасiстэматэхнiка" на навукова-вытворчай базе ААТ "Авангард".

Чакаецца, што ў вынiку рэалiзацыi праграмы будзе створана сучасная навукова-вытворчая iнфраструктура па распрацоўцы i вытворчасцi кампанентнай базы i ўнiфiкаваных электронных модуляў для выпуску высокатэхналагiчнай навукаёмiстай iмпартазамяшчальнай радыёэлектроннай прадукцыi сусветнага ўзроўню. Вобласць яе прымянення — найважнейшыя тэхнiчныя сiстэмы паветранага, марскога, наземнага транспарту, ракетна-касмiчная тэхнiка, машынабудаўнiчае, энергетычнае абсталяванне, вылiчальная тэхнiка, сiстэмы кiравання, навiгацыi, сувязi, медыцынская тэхнiка, экалагiчны кантроль. У рэалiзацыi праграмы бяруць удзел больш за 30 прадпрыемстваў Расii i да 15 прадпрыемстваў Рэспублiкi Беларусь. Сярод нашых — ДНВА "Планар", ДНВА "Iнтэграл", Мiнскi НДI радыёматэрыялаў i iншыя. Тэрмiн рэалiзацыi праграмы разлiчаны на 2009—2012 гады, аб’ём фiнансавання складзе 1257 млн расiйскiх рублёў. Пакуль праграма знаходзiцца на разглядзе Распрама РФ i Мiнпрама Беларусi. Аднак пэўныя падзвiжкi ўжо ёсць.

Сяргей ПРОТАС,

Санкт-Пецярбург — Мiнск.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым артыкуле "Беларускi Пецярбург" пастараўся распавесцi пра пiцерскiх беларусаў. Аднак ёсць (бываюць) у горадзе на Няве i нашы суграм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика