Прадстаўнiкi 25 нацыянальнасцяў прымаюць удзел у фестывалi нацыянальных культур у Гродне
Прадстаўнiкi 25 нацыянальнасцяў прымаюць удзел у фестывалi нацыянальных культур у Гродне
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў дырэкцыi фестывалю. Журы пад кiраўнiцтвам народнага артыста Беларусi Мiхаiла Дрынеўскага выбрала звыш 700 найбольш яркiх салiстаў i творчых калектываў, якiя атрымалi запрашэнне ў Гродна. Да фестывальнага руху далучылiся беларускiя балгары, iндусы, палесцiнцы, кабардзiны, балкары. Пашырылi сваё прадстаўнiцтва аб’яднаннi казахаў i чувашаў. Для нацыянальных падворкаў, дзе прадстаўнiкi дыяспар прадэманструюць свае культурныя традыцыi, у гiстарычным цэнтры Гродна арганiзаваны больш як 20 пляцовак. Асаблiвасцю гэтага фестывалю будзе паказ фрагментаў нацыянальнага абраду вяселля. Акрамя таго, павялiчыцца колькасць падворкаў. Першы — "Шматгалоссе" — аддадзены двум аднайменным шматнацыянальным аб’яднанням з Барысава i Мiнска, другi — замежным студэнтам трох гродзенскiх ВНУ. Галоўныя з iх разгорнуцца на дзвюх плошчах: iмя Ленiна i Савецкай. На апошняй устаноўлена новая крытая сцэна i размешчаны вялiкi плазменны экран, дзякуючы якому сцэнiчныя дзеяннi будуць даступныя шырокаму колу фестывальнай публiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журы пад кiраўнiцтвам народнага артыста Беларусi Мiхаiла Дрынеўскага выбрала звыш 700 найбольш яркiх салiстаў i творчых калектываў, якiя атрымалi запр
|
|