Палепшыць якасць абслугоўвання
Палепшыць якасць абслугоўвання
Для паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў сталіцы з 1 лiпеня будзе арганiзавана работа некалькiх аўтобусных маршрутаў. У прыватнасцi, № 136 "ДС Карастаянавай — Аздараўленчы цэнтр "Ждановiчы". Ён будзе пралягаць па вулiцах Карастаянавай, Крапоткiна, Харужай, Куйбышава, праспектах Машэрава, Пераможцаў, вулiцах Палявой, Паркавай, аўтадарозе Р28 "Мiнск — Маладзечна — Нарач" у прамым накiрунку i вулiцах Вакзальнай, Паркавай, Палявой (пас. Ждановiчы), праспектах Пераможцаў, Машэрава, вулiцах Куйбышава, Харужай, Крапоткiна i Карастаянавай — у зваротным накiрунку. № 138 "ДС Кунцаўшчына — Прамысловы вузел "Заходнi" пройдзе па вулiцах Кунцаўшчына, Лабанка, Гарэцкага, Шаранговiча, МКАД, Мантажнiкаў у прамым накiрунку i па вулiцах Мантажнiкаў, МКАД, Громава, Слабадской, Рафiева, Гарэцкага, Лабанка i Кунцаўшчына — у зваротным накiрунку. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў сталіцы з 1 лiпеня будзе арганiзавана работа некалькiх аўтобусных маршрутаў. У прыватнасцi, № 136 &
|
|