Новы лакаматыў для эканомікi
Новы лакаматыў для эканомікi
Ва Ўрадзе У Беларусi ставяцца павышаныя задачы па развiццi сферы паслуг Асноўная мэта, на якую накiравана Комплексная праграма развiцця сферы паслуг на 2006—2010 гады, — забяспечыць апера-джальныя тэмпы ў параўнаннi з вытворчасцю, нагадаў прысутным першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў. Патлумачыў ён i тое, чаму перад Беларуссю стаiць падобная задача: справа ў тым, што ў развiтых краiнах доля сферы паслуг у валавым унутраным прадукце складае каля 70 працэнтаў i больш. У гэтым сэнсе ў рэспублiкi — вялiкi патэнцыял, таму што ў нас гэты паказчык хiстаецца на ўзроўнi каля 40 працэнтаў. Паводле слоў першага вiцэ-прэм’ера, па вынiках мiнулага года доля паслуг у ВУП склала 40,9 працэнта пры заданнi 42—43 працэнты. "Па-ранейшаму цяглавым конiкам нашай эканомiкi застаецца прамысловасць: тэмп росту ВУП за пяць месяцаў склаў 110,4 працэнта, прамысловай вытворчасцi — 113,3 працэнта", — канстатаваў Уладзiмiр Сямашка. I дадаў, што ў наступным i 2010 гадах сiтуацыю неабходна пераламаць i выйсцi ў сярэднiм на 120 працэнтаў па развiццi сферы паслуг . "Менавiта сфера паслуг можа i павiнна стаць лакаматывам эканомiкi", — працытаваў мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка Прэзiдэнта краiны, узгадваючы пасланне Аляксандра Лукашэнкi да Нацыянальнага сходу i беларускага народа. Мiнiстр адзначыў, што сфера паслуг развiвалася летась дастаткова дынамiчна. Было выканана заданне па тэмпах росту экспарту паслуг, аб’ёмаў выручкi па перавозцы грузаў i пасажыраў усiмi вiдамi транспарту, па развiццi паслуг сувязi, банкаўскай i рэкламнай дзейнасцi. А вось найбольш высокiя тэмпы платных паслуг насельнiцтву забяспечаны ў Мiнску, дзе, мiж iншым, фармiруецца каля 35 працэнтаў усяго аб’ёму платных паслуг насельнiцтву. Гаворачы пра аўтсайдэраў, Мiкалай Зайчанка, у прыватнасцi, паведамiў, што не справiлiся летась з заданнямi Мiнтранс — па росце аб’ёмаў перавозак паветраным транспартам, Мiнспорту — па платных паслугах насельнiцтву па фiзiчнай культуры i спорту, Дзяржкаммаёмасцi — па платных паслугах пры аперацыях з нерухомай маёмасцю. Былi для гэтага i аб’ектыўныя прычыны. Напрыклад, Мiнтрансу не дазволiла нарасцiць аб’ёмы перавозкi грузаў паветраным транспартам страта двух паветраных суднаў у Самалi ў сакавiку мiнулага года. Для далейшага нарошчвання аб’ёмаў платных паслуг у лютым пастановай Урада Комплексная праграма была скарэктавана ў бок павышэння i ў яе дабаўлены новыя заданнi i мерапрыемствы. Так, экспарт паслуг за пяцiгоддзе ўзрасце на 243 працэнты замест раней прадугледжаных 160, страхавыя паслугi павялiчацца ў 3,3 раза (2,8). Сёлета ж, паводле слоў Мiкалая Зайчанкi, неабходна прыняць усе магчымыя меры, каб забяспечыць выкананне заданняў па развiццi сферы паслуг i захаваць ужо дасягнутыя высокiя тэмпы, што перавышаюць заданне. "Асаблiва гэта датычыцца мiнiстэрстваў транспарту i камунiкацый, сувязi, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, доля якiх займае iстотнае месца ў агульным аб’ёме платных паслуг насельнiцтву", — зазначыў ён. У прыватнасцi, Мiнтранс павiнен прааналiзаваць сiтуацыю, што склалася з аказаннем паслуг пасажырскага транспарту i забяспечыць тэмп росту паслуг насельнiцтву не менш як на 112 працэнтаў, каб перакрыць страты аб’ёму па паветраным транспарце. Акрамя таго, гэтаму мiнiстэрству неабходна больш актыўна павялiчваць аб’ём аказання платных паслуг праз аб’екты прыдарожнага сэрвiсу. Гаворачы пра Мiнсувязi, мiнiстр падкрэслiў, што гэтаму мiнiстэрству трэба распрацаваць i прыняць дадатковыя меры па развiццi сеткi Iнтэрнэт, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi. Пакуль доля даходаў ад паслуг сувязi юрыдычным i фiзiчным асобам, атрыманых ад доступу да сеткi Iнтэрнэт, складае толькi 4,8 працэнта (сотавая сувязь — 50,3 працэнта). Паводле меркавання Мiкалая Зайчанкi, штогадовы рост уводу жылля ў рэспублiцы павiнен адбiвацца i на павелiчэннi спажывання жыллёва-камунальных паслуг. А вось спасылкi Мiнжылкамгаса на тое, што насельнiцтва актыўна ўстанаўлiвае прыборы ўлiку вады i газу i за кошт гэтага забяспечваецца эканомiя, мiнiстр назваў не заўсёды апраўданымi. З будаўнiцтвам новага жылля, лiчыць ён, павялiчваецца продаж пральных машын i iншай складанай бытавой тэхнiкi, што адпаведна цягне за сабой i рост спажывання насельнiцтвам электраэнергii i вады. Пакуль не адказвае патрэбам эканомiкi i развiццё дзелавых паслуг. Актыўна развiваюцца банкаўскiя паслугi, чаго не скажаш пра рыэлтарскiя i страхавыя. Хоць, заўважыў мiнiстр, Комплекснай праграмай пастаўлена задача па павелiчэннi аб’ёму рыэлтарскiх паслуг, што аказваюць арганiзацыi дзяржаўнай формы ўласнасцi, па-ранейшаму асноўную iх долю (90,7 працэнта) аказваюць арганiзацыi прыватнай формы ўласнасцi. Як паведамiў Зайчанка, прадугледжваецца, што тэмп росту вытворчасцi ў сферы паслуг у 2009 i 2010 гадах складзе каля 119—120 працэнтаў, што iстотна апярэджвае тэмпы росту вытворчасцi тавараў (напрыклад, у прагнозе на наступны год па прамысловасцi прагназуецца 10—12 працэнтаў росту). Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ставяцца павышаныя задачы па развiццi сферы паслуг
|
|