Беларусь + Турцыя = узаемнасць
Беларусь + Турцыя = узаемнасць
У Савеце Рэспублікі Гэта пацвердзіла i мiжпарламенцкая сустрэча прадстаўнiкоў дзвюх краiн Свой чатырохдзённы вiзiт у Беларусь дэлегацыя групы мiжпарламенцкай дружбы "Турцыя — Беларусь" турэцкага парламента пачала сустрэчай у Савеце Рэспублiкi. Узначалiў дэлегацыю Рэха Чамуроглу — дэпутат Вялiкага Нацыянальнага сходу Турцыi, старшыня групы мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва з Беларуссю, саветнiк генеральнага старшынi Партыi справядлiвасцi i развiцця — прэм’ер-мiнiстр Турцыi. Гасцей прымаў Старшыня Савета Рэспублiкi Генадзь Навiцкi. — Прыемна адзначыць, што адносiны Беларусi i Турцыi развiваюцца дынамiчна, — падкрэслiў Г. Навiцкi. — Нашы меркаваннi па асноўных мiжнародных праблемах супадаюць цi вельмi блiзкiя. Вядзецца рэальная работа па ўзаемнай падтрымцы. Гэта стварае добрыя перадумовы для развiцця нашага супрацоўнiцтва. Кiраўнiк турэцкай дэлегацыi Рэха Чамуроглу зрабiў акцэнт на тым, што ў 1991 годзе Турцыя была першай краiнай, якая прызнала суверэнiтэт Беларусi. — Для нас гэта прадмет гонару, — дадаў ён. — Нас радуе ўмацаванне нашых адносiнаў i павелiчэнне колькасцi турэцкiх дэлегацый — прыватных i афiцыйных, — якiя наведваюць Беларусь. Мы таксама рады з асаблiвай увагай i цеплынёй падтрымлiваць Беларусь на мiжнароднай арэне. Прыемна, што Беларусь падтрымлiвае нас у многiх мiжнародных арганiзацыях, у прыватнасцi, у Савеце бяспекi ААН. Нягледзячы на тое, што мы перажываем некаторыя адмоўныя моманты ў рамках нашых мiжнародных абавязкаў, мы з радасцю назiраем, што гэтыя адзiнкавыя выпадкi не ўплываюць на развiццё нашых двухбаковых адносiнаў ва ўсiх сферах — палiтычнай, эканамiчнай, культурнай. Як гiсторык, я мяркую, што калi б не было памiж нашымi краiнамi гiстарычных сувязяў, нашы адносiны не былi б такiмi здавальняючымi. Для турэцкiх парламентарыяў запланаваная насычаная праграма. Яны сустрэнуцца з мiнiстрам замежных спраў Беларусi Сяргеем Мартынавым, кiраўнiцтвам Палаты прадстаўнiкоў, Мiнгарвыканкама, Саюза некамерцыйных арганiзацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў". На факультэце мiжнародных адносiнаў БДУ госцi пазнаёмяцца са студэнтамi, якiя вывучаюць турэцкую мову. Дэлегаты наведаюць таксама БелАЗ i Нацыянальную бiблiятэку Беларусi. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пацвердзіла i мiжпарламенцкая сустрэча прадстаўнiкоў дзвюх краiн
|
|