Сёння. У 12... У круглай зале паштамта
Сёння. У 12... У круглай зале паштамта
Падпіска-2008 Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Белпошта" сёння з 12 да 18 гадзiн праводзiць дзень падпiсчыка. Ва ўсiх абласных цэнтрах, у многiх iншых гарадах, гарадках удзел у iм бяруць i рэдакцыi часопiсаў, газет. Гэта значыць, што чытачам (былым, сапраўдным i будучым) прадастаўляецца цудоўная магчымасць сустрэцца з журналiстамi, выказаць свае пажаданнi, прэтэнзii альбо камплiменты, задаць балючыя пытаннi... Больш за тое, аформiўшы падпiску, разлiчваць на сцiплыя прызы... У нашай газеты будзе i адзiн, скажам так, нясцiплы — халадзiльнiк "Атлант". Па вынiках падпiскi на папярэднi квартал выйграў яго мiнчанiн Уладзiмiр Сяргеевiч Пiшчулiн. Плануецца, што менавiта сёння прыз па магчымасцi ўрачыста будзе ўручаны... Прыходзьце! I, зразумела ж, не забывайце падпiсацца, выслаць картку на розыгрыш прызоў: не факт, як кажуць, што менавiта вы выйграеце, але ж i не прайграеце. Бо да вас, як некалi да бацькоў, да дзядоў, да прадзедаў, будзе прыходзiць Ваша родная газета на роднай мове. А чалавек без яе, як прызнаў спадар Пiшчулiн, як дрэва без каранёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Белпошта" сёння з 12 да 18 гадзiн праводзiць дзень падпiсчыка. Ва ўсiх абласных цэнтрах, у многiх i
|
|