Як "знялі", так i "паставяць"
Як "знялі", так i "паставяць"
Кватэрнае пытанне Мая дачка — малады спецыялiст, зяць — таксама. На прадпрыемстве iх прынялi на кватэрны ўлiк, а потым, выдзелiўшы 11-метровы пакой у iнтэрнаце, з гэтага ўлiку знялi. Цi правiльна гэта? В. Сугак, Вiцебская вобласць. Згодна з Палажэннем аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, грамадзяне могуць быць знятыя з улiку, у прыватнасцi, у выпадку паляпшэння жыллёвых умоў, калi ў вынiку гэтага адпалi падставы для прызнання iх маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У дадзеным выпадку, парушаючы заканадаўства, выдзелены пакой (у iнтэрнаце) менш за 6 кв. метраў жылой плошчы на аднаго чалавека, што нельга лiчыць паўнацэнным паляпшэннем жыллёвых умоў (тым больш у iнтэрнаце). Калi адмiнiстрацыя прыняла такое рашэнне як часовае, то яна павiнна захаваць за работнiкам права застацца на ўлiку да атрымання жылога памяшкання па ўстаноўленых нормах. Больш за тое, пражыванне ў iнтэрнаце само па сабе з’яўляецца падставай для прызнання грамадзян маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i пастаноўкi iх на кватэрны ўлiк (падпункт 3.1.4 Палажэння). Рашэнне аб зняццi з улiку можа быць абскарджана ў судовым парадку. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка — малады спецыялiст, зяць — таксама. На прадпрыемстве iх прынялi на кватэрны ўлiк, а потым, выдзелiўшы 11-метровы пакой у iнтэрнаце, з гэтаг
|
|