Творчы дэсант у Польшчы
Творчы дэсант у Польшчы
Ведай нашых! Яго здзейснiла заслужаная артыстка Беларусi Iрына Дарафеева, трапiўшы на фестываль у польскiм горадзе Зялёна Гура. Што адметна, нягледзячы на выбранае месца правядзення, гэта быў Першы фестываль... расiйскай песнi. I прывезла з яго артыстка нi многа нi мала — Гран-пры.Другое месца — таксама за прадстаўнiком Беларусi, салiстам Гомельскай абласной фiлармонii Сяргеем Якушам, i толькi на трэцяй пазiцыi размясцiлася выканаўца з Расii, спявачка Верона. Паводле слоў Iрыны Дарафеевай, унутрана яна была настроена на перамогу, асаблiва калi ўбачыла сярод некалькiх тысяч гледачоў балельшчыкаў з беларускiмi сцягамi. Але канчатковае слова было ўсё ж за журы. I яго спявачка заваявала песняй "Я мала знаю пра каханне" кампазiтара Кiма Брэйтбурга i паэта Мiхаiла Танiча (з імі на здымку). Надалей спявачка атрымала яшчэ некалькi прапаноў выступiць у Польшчы — як на iншых фестывалях, так i з сольнымi канцэртамi. Дарэчы, фестываль у Зялёнай Гуры — своеасаблiвы "нашчадак" фестывалю савецкай песнi, якi праходзiў тут з 1965 па 1989 год. За гэты час на польскай сцэне выступiлi цi не ўсе найбуйнейшыя зоркi савецкай эстрады, а для многiх маладых выканаўцаў менавiта гэты фэст паклаў пачатак творчай кар’еры. Цяпер жа мерапрыемства ўдалося аднавiць, дзякуючы iнiцыятыве гарадскiх уладаў, а таксама падтрымцы вышэйшага кiраўнiцтва Польшчы i Расii. Перамога на фестывалi — не першы "залiк" на рахунку Iрыны Дарафеевай у справе пакарэння расiйскай публiкi. Напрыклад, не так даўно спявачка атрымала адмысловую ўзнагароду — ордэн "Сэрца Данка". Яго прысудзiла Iрыне грамадска-кансультатыўная рада пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi па Паўночнай акрузе. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго здзейснiла заслужаная артыстка Беларусi Iрына Дарафеева, трапiўшы на фестываль у польскiм горадзе Зялёна Гура. Што адметна, нягледзячы на выбранае
|
|