Замест трамвая — на аўтобус
Замест трамвая — на аўтобус
У сувязi з рэканструкцыяй трамвайнага пуцi на вулiцы Якуба Коласа ў Мiнску з 18 чэрвеня па 1 верасня закрываецца рух трамваяў на ўчастку ад праспекта Машэрава да ДС "Зялёны Луг". Паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", на гэты перыяд змяняюцца маршруты пасажырскага транспарту. У прыватнасцi, рух трамваяў № 1 i № 6 будзе арганiзаваны адпаведна з боку плошчы Мяснiкова i ДС "Серабранка" да разваротнага кальца на плошчы З. Бядулi. Трамвайныя маршруты № 5 i № 8 будуць закрытыя. Для кампенсацыi знятага трамвайнага руху будзе арганiзаваны часовы аўтобусны маршрут № 158 "ДС Карбышава — вул. З. Бядулi", якi пройдзе па вул. Карбышава, Лагойскiм тракце, вул. Якуба Коласа, Чырвонай, праспекце Машэрава, вул. Казлова, Платонава ў прамым накiрунку i па вул. Платонава, Чапаева, З. Бядулi, Казлова, праспекце Машэрава, вул. Чырвонай, Якуба Коласа, Лагойскiм тракце, вул. Карбышава ў зваротным накiрунку. Праязныя дакументы для паездкi ў трамваi, як запэўнiлi транспартнiкi, будуць сапраўднымi для паездак на аўтобусным маршруце № 158. Пры iх адсутнасцi пасажырам давядзецца набываць талоны. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з рэканструкцыяй трамвайнага пуцi на вулiцы Якуба Коласа ў Мiнску з 18 чэрвеня па 1 верасня закрываецца рух трамваяў на ўчастку ад праспекта
|
|