У Беларусі i Наўгародскай вобласцi ёсць рэзервы для павелiчэння ўзаемнага гандлю
У Беларусі i Наўгародскай вобласцi ёсць рэзервы для павелiчэння ўзаемнага гандлю
Аб гэтым заявiў 17 чэрвеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расiйскага рэгiёну Сяргеем Мiцiным. Аляксандр Лукашэнка адзначыў даволi высокi аб’ём узаемнага гандлю памiж Беларуссю i Наўгародскай вобласцю. У 2007 годзе тавараабарот дасягнуў $100,6 млн (35-е месца сярод рэгiёнаў Расii) i павялiчыўся ў параўнаннi з папярэднiм годам на 12,6 працэнта. За 4 месяцы гэтага года тавараабарот склаў $35,2 млн i ўзрос у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года на 19,5 працэнта. Пры гэтым беларускi экспарт павялiчыўся на 84,2 працэнта да $15,1 млн. На думку кiраўнiка дзяржавы, рэзервы для росту гандлёвых адносiнаў ёсць. "Да тых $100 млн тавараабароту можна прыбаўляць яшчэ, хоць i такi ўзровень нядрэнны. У нас з некаторымi краiнамi такi ж тавараабарот, як з адной вобласцю Расii", — сказаў Прэзiдэнт. Беларускi бок задавальняюць прапановы, што паступiлi ад расiйскага рэгiёну, аб далейшым развiццi двухбаковых адносiнаў. У прыватнасцi, ёсць сумесная зацiкаўленасць у перапрацоўцы лесу i торфу. Сяргей Мiцiн у сваю чаргу адзначыў, што ўжо не першы раз наведвае Беларусь i прыемна здзiўлены змяненнямi, якiя адбываюцца ў краiне. У час вiзiту дэлегацыя наведала некалькi сельскагаспадарчых i прамысловых аб’ектаў, заключаны шэраг пагадненняў, у прыватнасцi, памiж Мiнскай i Наўгародскай абласцямi аб прамых пастаўках прадукцыi. Паводле слоў губернатара, Наўгародская вобласць зацiкаўлена ў набыццi беларускай тэхнiкi, высокапрадукцыйнай жывёлы i элiтнага насення. У прыватнасцi, расiйскi рэгiён гатовы закупляць беларускую тэхнiку для жыллёва-камунальнай гаспадаркi, дарожнага будаўнiцтва, лесаперапрацоўкi, сельскай гаспадаркi, а таксама аўтобусы, перасовачныя гандлёвыя павiльёны. Як паведамiў Сяргей Мiцiн, спецыялiсты ўжо дагаворваюцца аб прамых пастаўках тэхнiкi, прычым спецыяльна вырабленай для ўмоў Наўгародскай вобласцi. У сваю чаргу гэты расiйскi рэгiён прапанаваў пастаўляць у Беларусь без пасрэднiкаў хiмiчныя ўгнаеннi, пашыраць супрацоўнiцтва ў сферы лагiстыкi. У цэлым Сяргей Мiцiн назваў гэты вiзiт дэлегацыi прадукцыйным i адзначыў, што ў Беларусi i Наўгародскай вобласцi ёсць перспектывы для далейшага развiцця адносiнаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў 17 чэрвеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расiйскага рэгiёну Сяргеем Мiцiным.
|
|