21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У лесе і на вадзе — парадак!

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лесе і на вадзе — парадак!

На варце закону

Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь падведзены вынiкi працы падчас веснавога нерасту рыбы i сезона веснавога палявання.

Парадку паспрыяла прыняцце Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Указа № 207 аб змяненнях у Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўстве i Правiлы вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання. Дарэчы, многiя з паправак былi прыняты па прапановах паляўнiчых i рыбаловаў-аматараў.

Напрыклад, была папраўка, што рэгламентавала правiлы ажыццяўлення рыбалоўства ў перыяд веснавога нерасту рыбы, аб дазволе выкарыстоўваць на спiнiнгу штучную прынаду толькi з адным — адзiнарным, двайным цi трайным — кручком пэўнага памеру. Яна дала магчымасць дзяржiнспектарам прыцягваць да адказнасцi "нячыстых на руку" рыбаловаў, якiя выкарыстоўвалi спiнiнг з большай колькасцю кручкоў i большага памеру ў якасцi "жывадзёра" на нерасцiлiшчах, i зраўняла ў правах рыбаловаў-вудачнiкаў i спiнiнгiстаў.

Былi ўдакладнены тэрмiны забароны на выкарыстанне маламерных суднаў i суднаў з рухавiкамi. У ранейшай рэдакцыi з-за некарэктна выкладзенага тэксту грамадзянам забаранялася выкарыстанне плаўсродкаў ажно да 15 лiпеня. Акрамя таго, райвыканкамам дадзена права ў выпадку неабходнасцi ў перыяд веснавога нерасту дазваляць грамадзянам выкарыстанне плаўсродкаў у гаспадарчых, транспартных i iншых мэтах.

Добрай справе служыць змяншэнне з 5 да 1 кiламетра адлегласцi ад берагавой лiнii вадаёма цi вадатоку, на якiм забаронена знаходжанне з забароненымi прыладамi i (цi) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне i ў дадзены час забаронена, або вага якой перавышае нормы, устаноўленыя Правiламi, без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай. Дадатак у гэты пункт неабходнасцi наяўнасцi дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, дазволiла iнспектарам прыцягваць да адказнасцi арганiзаваных браканьераў, у якiх адны ловяць, другiя адвозяць, а трэцiя рэалiзуюць.

З сакавiка па май сiламi дзяржiнспектараў праведзена каля трох тысяч прыродаахоўных рэйдаў (каля тысячы з iх сумесныя) i паўтары тысячы праверак суб’ектаў гаспадарання. Выяўлена каля 4400 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, што значна больш, чым летась. З iх на трэць больш выяўлена парушэнняў Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства (канфiскавана толькi сетак агульнай даўжынёй больш за 240 кiламетраў i больш за 5,2 тоны незаконна здабытай рыбы), у 2,6 раза больш — Правiлаў вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання (канфiскавана 85 адзiнак агнястрэльнай зброi, з iх 42 — незарэгiстраваных, а таксама больш за тону незаконна здабытага мяса дзiчыны).

Па ўскрытых дзяржiнспектарамi парушэннях узбуджана 110 крымiнальных спраў, што на 45 працэнтаў больш, чым летась. З iх 34 — за нанясенне прыродным рэсурсам урону ў асаблiва буйным памеры.

Агульная сума накладзеных штрафаў павялiчылася на 29 працэнтаў, сярэднi памер штрафу за адно парушэнне — на 8 працэнтаў, што гаворыць аб выяўленнi больш грубых парушэнняў.

Нягледзячы на тое, што дзяржiнспектар мае форменнае абмундзiраванне з усiмi знакамi адрознення, баявую зброю, працягваюць здарацца выпадкi аказання непадпарадкавання i супрацiўлення. Часта, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, цi, ведаючы, што яны трапляюць пад крымiнальную адказнасць, парушальнiкi зневажаюць дзяржiнспектараў, пагражаюць фiзiчнай расправай, спрабуюць аказаць супрацiўленне i ўцячы, а часам наўмысна правакуюць на рэзкiя дзеяннi. За тры месяцы было 14 такiх выпадкаў, за што 11 парушальнiкаў прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi (штрафы ад 20 да 50 базавых велiчынь), адзiн прыцягнуты за дробнае хулiганства, па яшчэ двух праводзiцца разбор.

Праведзена больш за 140 праверак, падчас якiх абследавалiся месцы, дзе маецца верагоднасць незаконнай устаноўкi пастак для вугроў i падключэння да лiнiй электраперадач. Гаворачы пра апошнi вiд браканьерства, трэба адзначыць, што такiя парушэннi перамясцiлiся з Нарачы ў Мiёрскi i Браслаўскi раёны.

Для папярэджання продажу забароненых прыладаў лоўлi з сеткаматэрыялаў, гандлю незаконна здабытай азёрна-рачной рыбай i дзiкарослымi раслiнамi — чарамшой, якая ўнесена ў Чырвоную Кнiгу Рэспублiкi Беларусь, праведзена (самастойна цi сумесна) 315 праверак рынкаў, iншых гандлёвых пунктаў, у тым лiку i несанкцыянаваных. Выяўлена каля 50 парушальнiкаў.

У водаахоўных зонах лiквiдаваны летнiя лагеры для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, дэмантаваны склады ядахiмiкатаў, лiквiдаваны старыя фермы.

Значная частка парушэнняў была выяўлена дзякуючы паведамленням грамадзян. За веснавы перыяд на тэлефон "гарачай лiнii" паступiла 648 i на Iнтэрнэт-сайт — 120 такiх зваротаў. З iх 630 — менавiта аб парушэннi прыродаахоўнага заканадаўства. Дзякуючы iм было выяўлена 340 парушэнняў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь падведзены вынiкi працы падчас веснавога нерасту рыбы i с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика