21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шпацыр супраць аўтобуса

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шпацыр супраць аўтобуса

У гадзiну пiк кампенсуючы аўтобус № 33, якi перавозiць пасажыраў метро ад станцыi "Плошча Перамогi" да станцыi "Кастрычнiцкая", часам можна без асаблiвых цяжкасцяў абагнаць пехатою.

Што днямi а 19-й гадзiне вечара разам са шматлiкiмi iншымi пасажырамi i зрабiў карэспандэнт газеты. З жонкай мы нават некалькi разоў даганялi i пераганялi папярэднi аўтобус, а той, у якi мы маглi тэарэтычна сесцi, абагнаў нас пад узгорак на апошнiх дзесятках метраў (адзiн я звычайна хаджу хутчэй). Вынiк паралельнага шпацыру i язды — каля 12 хвiлiн.

Ёсць i пэўныя станоўчыя невялiкiя зрухi. Адпаведныя гарадскiя службы, вiдаць, апошнiм часам уважлiва чытаюць прэсу наконт сiтуацыi з новай схемай руху транспарту з-за рэканструкцыi на перасадачным вузле метрапалiтэна. У тым лiку i "Звязду". Бо некаторыя прыпынкi (з той жа Плошчы Перамогi) перанеслi блiжэй да ўваходу ў метро, "развёўшы" яго з прыпынкам для аўтобуса № 100.

На дзвярах уваходаў нарэшце з’явiлася iнфармацыя, што працуе аўтобусны маршрут № 33. Для iншагародняга гэта зручна i патрэбна. Праўда, мы гаварылi яшчэ i пра неабходнасць з’яўлення спецыяльных картаў-схем. Зараз жа ў Мiнску праходзiць цэнтралiзаванае тэсцiраванне, у горад з’ехалася шмат абiтурыентаў i iх бацькоў з iншых мясцiн краiны. Ім такая iнфармацыя патрэбна менавiта цяпер, зрэшты, як надалей i iншым гасцям сталiцы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гадзiну пiк кампенсуючы аўтобус № 33, якi перавозiць пасажыраў метро ад станцыi "Плошча Перамогi" да станцыi "Кастрычнiцкая", ча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика