Электронны цір: i практыка, i забава
Электронны цір: i практыка, i забава
Да канца года паляўнiчыя i рыбалоўныя базы Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў" плануецца абсталяваць электроннымi цiрамi. На сёння такiх базаў налiчваецца паўдзесятка, але ў блiжэйшы час iх колькасць будзе павялiчана яшчэ на 9. Паводле слоў вядучага спецыялiста па iхцiялогii ўпраўлення палявання i рыбалоўства выканаўчага апарату рэспублiканскага савета РДГА "БТПР" Пятра Янушкевiча, вялiкую цiкавасць да электроннага цiра праявілі прадстаўнiкi прадпрыемстваў грамадскага харчавання, санаторыяў, выставачных комплексаў i iнш., дзе такi цiр можа быць выкарыстаны ў якасцi забаўляльнага элемента. Хоць найперш ён прызначаны для трэнiроўкi паляўнiчых у мiжсезонны перыяд. Выкарыстоўваць можна як макеты зброi, так i сапраўдныя ружжы (для большага падабенства), у каналы ствалоў якiх устанаўлiваецца спецыяльны лазерны датчык. Для трэнiроўкi патрэбна памяшканне прыкладна 3х4 метры з экранам або любой матавай паверхняй. У камплект уваходзяць персанальны камп’ютар, праектар, лазерная камера i, калi трэба, макеты зброi. Без кошту камп’ютара цана такога камплекта з праграмным забеспячэннем складае крыху больш за 3 тысячы долараў. Маецца 15 розных камп’ютарных сюжэтных праграм (амерыканская распрацоўка): дзiк, якi бяжыць, аленi, рабчык, качкi, што ляцяць, проста мiшэнi, што з’яўляюцца, i iнш. Акрамя таго, ёсць магчымасць ствараць свае сюжэты, што, уласна, i зацiкавiла многiх. Напрыклад, фiрма для сваiх супрацоўнiкаў можа распрацаваць нейкую ролевую гульню, для якой у Расii можна набыць макеты самай рознай зброi: аўтамата Калашнiкава, кулямёта Дзегцярова (яны будуць "страляць" чэргамi) цi выкарыстоўваць, як апiсана вышэй, сапраўдную пнеўматычную зброю. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года паляўнiчыя i рыбалоўныя базы Рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў"
|
|