"Попыт" на... бакавыя люстэркі аўто
"Попыт" на... бакавыя люстэркі аўто
Зламыснiкi ўсё часцей сталi "паляваць" за бакавымi люстэркамi задняга вiду аўтамабiляў: прынамсi, толькi ў Мiнску сёлета за 5 месяцаў зафiксавана каля 500 такiх выпадкаў. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, часцей за ўсё ахвярамi злачынцаў становяцца ўладальнiкi "Мерседэс-Бенц", БМВ i "Сiтраен". Каб засцерагчыся ад небяспекi страцiць бакавыя люстэркi, у мiнiстэрстве рэкамендуюць аўтааматарам зрабiць маркiроўку апошнiх. У гэтым выпадку на люстэркi наносяцца апошнiя 8 сiмвалаў VІN-кода кузава аўтамабiля, i такую маркiроўку немагчыма выдалiць. Iнфармацыя ж аб прамаркiраваных люстэрках, а таксама аб тым, якому аўто яна належыць, змяшчаецца ў базу даных МУС. Такiм чынам, зламыснiку няма сэнсу выкрадаць прамаркiраваныя люстэркi: на iншым аўто яны ўжо не могуць быць выкарыстаныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зламыснiкi ўсё часцей сталi "паляваць" за бакавымi люстэркамi задняга вiду аўтамабiляў: прынамсi, толькi ў Мiнску сёлета за 5 месяцаў зафiкс
|
|