21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад Італіi i Францыi нiчога не залежала...

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад Італіi i Францыi нiчога не залежала...

Вялiкi тэатралiзаваны паказ пад назвай чэмпiянат Еўропы-2008 працягваецца на стадыёнах Аўстрыi i Швейцарыi. I ўвесь свет падзялiўся на балельшчыкаў i тых, хто да iх не адносiцца. Але не адносiцца да iх у гэтыя чэрвеньскiя днi лiчыцца дрэнным тонам. У надзеi адпачыць ад футбольных падзей пасля работы ў аўтобусе натыкаюся на юных паненак, якiя абмяркоўваюць трылерскую канцоўку матча Турцыя — Чэхiя. "Выдалены варатар зняў майку i пайшоў з поля!" I сапраўды, рэдкая пiкантнасць — варатар без майкi.

Тым часам розумы балельшчыкаў занятыя кандыдатамi ў апошнiя чвэрцьфiналiсты, якiя выйдуць з груп С i D. Ацанiць iх шанцы мы папрасiлi футбольных спецыялiстаў i аматараў.

Аляксей Тэра, вядучы спартыўных навiн радыёстанцыi "Сталiца":

— Мае сiмпатыi былi на баку камандаў Польшчы i Расii. Хоць чакаў, што ў першым матчы расiяне саступяць iспанцам. Ну, а грэкi зараз не моцныя, таму лiк 1:0 на карысць расiян таксама цалкам заканамерны. Са шведамi iм будзе складана, працэнтаў на 25 верагодна, што зборная Расii зможа перамагчы i выйсцi ў чвэрцьфiнал. Шкада, што Польшча ў плей-оф не трапiла. Падабаецца футбол, якi дэманструюць зборныя Галандыi i Харватыi, на iх бы хацелася паглядзець у фiнале. Што датычыцца так званай групы "смерцi", то Iталii i Францыi трэба было абыгрываць румын, зараз ад iх ужо нiчога не залежыць. Румыны, амаль упэўнены, возьмуць сваё ў матчы з галандцамi, тым больш яны з галандцамi добра ў квалiфiкацыi згулялi.

Юрый Шуканаў, былы галоўны трэнер ФК "Дынама-Мiнск":

— На мой погляд, у групе С шанцы на выхад роўныя ў зборных Iталii i Румынii, каманда Францыi наўрад цi здолее выйсцi з групы. Зразумела, што сёлетнiм выступленнем на турнiры iтальянцы не апраўдалi спадзяванняў, паколькi дэманструюць не зусiм той футбол, якi быў два гады таму на чэмпiянаце свету. Безумоўна, тут уплывае адсутнасць Канавара. Але на мой погляд, у камандах такога ўзроўню адсутнасць аднаго, няхай i ключавога iграка, не павiнна так уплываць. Хоць нельга сказаць, што iтальянцы зусiм ужо дрэнна згулялi, проста галандцы згулялi вельмi добра. Ну i румыны выглядаюць лепш, чым ад iх чакалi. А што датычыцца Францыi, паўтару меркаванне, якое я выказваў i падчас чэмпiянату свету-2006, што каманда ўкамплектаваная выдатнымi iгракамi, але трэнер не адпавядае ўзроўню зборнай. I на першынстве свету Раймон Даменек вызначыўся толькi дзякуючы таму, што ў камандзе быў Зiдан, якi выконваў трэнерскiя функцыi. Узровень зборных на сёлетнiм чэмпiянаце даволi высокi. Уразiлi галандцы, падабаюцца партугальцы, гэта дзве зборныя, якiя хацелася б пабачыць у фiнале. Партугальцы былi фаварытамi i на мiнулым чэмпiянаце Еўропы, магчыма, цяпер гэта каманда стала больш вопытнай. Менавiта гэтыя дзве зборныя пасля забiтага гола працягваюць гуляць у атакуючы футбол, у iх "iтальянскi прагматызм" не-заўважны.

Яўгенiя Паўлiна, чэмпiёнка Еўропы па мастацкай гiмнастыцы:

— Так, я сачу за падзеямi чэмпiянату Еўропы, праўда, не настолькi апантана, каб кожны дзень спяшацца да пачатку матча. Заўсёды падабалася каманда Партугалii, менавiта за яе i хварэю. Гляджу i матчы з удзелам расiйскай зборнай. Але, мяркую, шанцаў на выхад у чвэрцьфiнал у iх не надта многа. Як нi круцi, а толькi аднаго настрою i сабранасцi недастаткова, важныя яшчэ i клас iгракоў, асабiстае майстэрства. Але гэта гульня, у любым выпадку пераможца толькi адзiн.

Сяргей Трахiмёнак, пiсьменнiк:

— Першынство Еўропы пакуль не гляджу, чакаю, пакуль скончыцца групавы этап. Глядзець пачну з чвэрцьфiналу.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкi тэатралiзаваны паказ пад назвай чэмпiянат Еўропы-2008 працягваецца на стадыёнах Аўстрыi i Швейцарыi. I ўвесь свет падзялiўся на балельшчыкаў i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика